Эдуард Малафееў
савецкі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдуа́рд Малафе́еў (нар. 2 чэрвеня 1942 году) — савецкі і беларускі футбаліст і трэнэр. Згуляў 40 матчаў за зборную СССР, у якіх забіў 6 гадоў. У 1984—1986 гадах быў галоўным трэнэрам зборнай СССР, а ў 2000—2003 — зборнай Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[3]. Найлепшы трэнэр Беларусі 2001 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў кар’еру ў Каломне, баронячы колеры мясцовага клюбу «Авангард». Пазьней гуляў за маскавіцкі «Спартак». Спачатку выступаў за дубль «чырвона-белых», у першым жа матчы адзначыўшыся хет-трыкам. Усяго за дубль здолеў правесьці больш за 20 галоў, чаму ня здолілі зашкодзіць ані прыступ апэндыцыту, ані траўма прыдалоньня. За сэзон галоўны трэнэр каманды Мікіта Сіманян пачаў прыцягваць Малафеева да матчаў асноўнай каманды. Не зважаючы на тое, што да канца сэзону ён згуляў толькі чатыры матчы, свой залаты мэдаль чэмпіёна СССР атрымаць здолеў.
У 1963 годзе быў запрошаны ў менскае «Дынама». Дэбютны сэзон атрымаўся ўдалы, бо менчукі другі раз у гісторыі здабылі бронзавыя мэдалі чэмпіянату СССР, а сам Малафееў стаў другім бамбардзірам чэмпіянату, улучыўшы 21 гол за першынства. Характэрна, што першы свой гол на найвышэйшым узроўні пацэліў у браму «Спартака», рэалізаваўшы пэнальці. У Менску Малафееў цягам дзесяці сэзонаў гуляў у зьвязцы зь Міхаілам Мустыгіным, выступаючы ў ролі адцягнутага форварда. У хуткім часе гулец здолеў стаць улюбёнцам беларускіх заўзятараў і сапраўдным лідэрам каманды, атрымаўшы капітанскую повязь. У 1965 году дапамог дынамаўцам дайсьці да фіналу Кубка СССР, дзе яны саступілі «Спартаку», аднак у чэмпіянатах СССР каманда выступала нестабільна, чаргуючы ўдалыя сэзоны з дрэннымі.
У 1972 годзе Малафееў атрымаў сур’ёзную траўму сярпку сустаўнага, пасьля чаго пачаў задумвацца аб завяршэньні гульнёвай кар’еры. Апошнія два сэзоны зьяўляўся на полі толькі эпізадычна, а «Дынама» ў выніку вылецела ў Першую лігу. У гэтым турніры нападнік і завяршыў кар’еру, адзначыўшыся пяцьцю забітымі галамі. За «Дынама» правёў 114 галоў, што дазволіла ўвайсьці ў склад клюба Грыгорыя Фядотава.
Міжнародная
Малафееў упершыню быў выкліканы ў склад зборнай СССР у 1963 годзе Канстанцінам Бескавым, дэбютаваўшы ў матчы супраць зборнай Вугоршчыны. Разам з камандай браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 1964 году і, не зважаючы на тое, што на полі не зьяўляўся, стаў срэбраным прызэрам турніру. Больш заўважную ролю ў зборнай адгуляў на чэмпіянаце сьвету ў Ангельшчыне, дзе савецкая зборная адзіны раз у гісторыі дакрочыла да паўфіналу турніру. У першым матчы супраць зборнай КНДР Малафееў зрабіў дубль, пацэліўшы першы і трэці галы ў матчы, а сама сустрэча скончылася зь лікам 3:0. Яшчэ адным голам ён адзначыўся ў матчы за трэцяе месца ў браму зборнай Партугаліі, аднак савецкая зборная саступіла зь лікам 1:2. Апошнім турнірам для Малафеева ў складзе зборнай стаў чэмпіянат Эўропы 1968 году.
Remove ads
Трэнэрская праца
Па заканчэньні кар’еры перайшоў на трэнэрскую працу. У 1978 годзе ачоліў менскае «Дынама», якое прывёў да золата чэмпіянату СССР у 1982 годзе. Пазьней яшчэ два разы вяртаўся ў «Дынама» (1988—1991, 2001—2002). У 1984—1986 гадах быў галоўным трэнэрам зборнай СССР, якая пад ягоным кіраўніцтвам перамагла ў адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 1986 году.
Таксама трэнаваў розныя клюбы Расеі, Беларусі і Летувы. У 2000—2003 быў галоўным трэнэрам зборнай Беларусі, якую прывёў да найлепшага дасягненьня, як то трэцяга месца ў адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2002 году.
У сьнежні 2009 году быў прызначаны галоўным трэнэрам салігорскага «Шахцёра». Абяцаў прывесьці клюб да залатых мэдалёў чэмпіянату, але праз хваробу пакінуў пасаду галоўнага трэнэра ўжо ў траўні 2010 году. У 2010—2011 гадах зноў працаваў у Расеі, а з 2012 году працуе ў структуры менскага «Дынама», куруючы моладзевыя каманды.
Remove ads
Дасягненьні
Гулец
- Паўфіналіст чэмпіянату сьвету 1966 году
Трэнэр
- Чэмпіён СССР: 1982
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads