Валеры Сянько

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валеры Сянько (нар. 7 красавіка 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца койданаўскага «Арсэналу».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў займацца футболам у родных Баранавічах, а ў веку 12 гадоў трапіў у структуру салігорскага «Шахцёру». З 2014 году пачаў выступаць за дублюючы склад салігорцаў, а на наступны год замацаваўся ў камандзе. У 2017 годзе пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак гэтак і не згуляў за яе.

З студзеня 2018 году праходзіў прагляд у менскім «Промні» і ў лютым быў арандаваны сталічным клюбам да сканчэньня сэзону 2018 году[4]. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі «Промня». 14 траўня 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць менскага «Дынама» (1:3). У далейшым працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзяы на замену. У сьнежні 2018 году вярнуўся з арэнды ў Салігорск[5], аднак у студзені 2019 году пакінуў каманду.

З студзеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. Сэзон 2019 году пачынаў у дублі, а ў чэрвені 2019 году выбыў праз пашкоджаньне да канца сэзону. У 2020 годзе пачаў гуляць за асноўную каманду, часьцей выходзячы на замену. У ліпені 2020 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Славіяй»[7] і неўзабаве далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[8]. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з койданаўцамі[9]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог «Арсэналу» прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2022 году працягваў рэгулярна зьяўляцца ў першай адзінаццатцы каманды ў Найвышэйшай лізе.

У студзені 2023 году, пасьля таго як «Арсэнал» выбыў у Першую лігу, выправіўся на прагляд у «Іслач» і у выніку склаў з прысталічным клюбам працоўную дамову[10]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11]. У лютым 2025 году футбаліст паведаміў у сацыяльных сетках аб спыненьні працы зь «Іслаччу»[12], неўзабаве вярнуўшыся ў койданаўскі «Арсэнал»[13].

Міжнародная

26 сакавіка 2019 году згуляў свой адзіны матч у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (1:0).

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads