Валер Шчукін
Беларускі праваабаронца, журналіст, дэпутат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́р Аляксе́евіч Шчу́кін (па-расейску: Валерий Алексеевич Шчукин; 22 сакавіка 1942, Уладзівасток, СССР − 10 кастрычніка 2020, Менск) − беларускі палітык, праваабаронца, журналіст. Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, былы савецкі марскі афіцэр. Актыўна выступае супраць палітыкі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, шматразова быў арыштаваны і караны штрафамі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 22 сакавіка 1942 року ва Ўладзівастоку (цяпер у Прыморскім краі Расейскай Фэдэрацыі). У 1951 року сям’я вярнулася ў БССР, у Талачынскі раён, на радзіму маці. Скончыў беларускую пачатковую школу, пасьля бацькі перавялі яго ў расейскую школу ў Менску.
З 15 гадоў працаваў сьлесарам на менскім заводзе буддэталяў. Служыў у войску, у 1966 року скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-марскую інжынэрную вучэльню(ru) па вайсковай спэцыяльнасьці «карабельны інжынэр-мэханік» і цывільнай — «эксплюатацыя парасілавых установак». Цягам 27 гадоў служыў афіцэрам ВМФ СССР, капітан другога рангу ў адстаўцы. Пасьля выхаду ў рэзэрв працаваў у 1987—1995 машыністам крана-трубапракладніка.
У 1996—2003 жыў у Полацку.
Памёр 10 кастрычніка 2020 року ў Менску.
Remove ads
Дзейнасьць
У 1995 быў абраны ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня. Выконваў функцыі сакратара камісіі нацыянальнай бясьпекі, абароны і барацьбы са злачыннасьцю. У часе канстытуцыйнага крызісу 1996 року выказваўся супраць прапаноўваных Лукашэнкам зьменаў, падтрымаў ягоны імпічмэнт, удзельнічаў у спробах вярнуць Віктара Ганчара ў кабінэт старшыні ЦВК. У 1998 быў выключаны з кампартыі. Сябра «Беларускага Хэльсынскага камітэту», «Беларускай асацыяцыі журналістаў».
За палітычную дзейнасьць неаднакроць затрымліваўся міліцыяй[1][2][3], быў караны штрафамі[4][5][6] й арыштамі[7][8][9] за ўдзел у апазыцыйных акцыях.
Remove ads
Сям’я
Бацька — расеец, маці — беларуска[10].
Валер Шчукін жанаты, меў двох дзяцей і сямёра ўнукаў. Праваслаўны.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads