Ўолтэр Скот

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ўолтэр Скот
Remove ads

Сэр Ўо́лтэр Скот (па-ангельску: Walter Scott; 15 жніўня 1771, Эдынбург, Шатляндыя — 21 верасьня 1832, Эбатсфорд, Шатляндыя) — шатляндзкі празаік, паэт і перакладнік. Сусьветна вядомы сваімі гістарычнымі раманамі — «Айвэнга», «Квэнтын Дорвард» і іншымі. Лічыцца заснавальнікам жанру гістарычнага раману.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і заможнага шатляндзкага юрыста Ўолтэра Джона (1729—1799) і Ганны Рэзэрфорд (1739—1819), дачкі прафэсара мэдыцыны Эдынбурскага ўнівэрсытэту. Быў дзявятым дзіцём у сям’і, аднак з 13 дзяцей выжылі толькі шасьцёра.

У студзені 1772 захварэў на дзіцячы паралюш, страціў рухомасьць правай нагі і назаўжды застаўся кульгавы. Двойчы — у 1775 і 1777 роках — знаходзіўся на лекаваньні ў курортных мястэчках Бат і Прэстанпанс.

Дзяцінства ягонае было шчыльна зьвязанае з Шатляндзкім Памежжам, дзе ён бавіў час на дзедавай фэрме ў Сэндыноў, а таксама ў дзядзькавай хаці ля Келса. Нягледзячы на свой фізычны недахоп, ужо ў малым узросьце зьдзіўляў вакольных жывым розумам і фэнамэнальнай памяцьцю.

У 1778 вярнуўся ў Эдынбург, дзе вучыўся ў школе. У 1785 паступіў у Эдынбурскі коледж. У коледжы захапіўся альпінізмам, фізычна ўзмацнеў і набыў папулярнасьць сярод пагодкаў як выдатны апавядальнік.

Шмат чытаў, у тым ліку антычных аўтараў, захапляўся раманамі і паэзіяй, асабліва вылучаў традыцыйныя баляды і казаньні Шатляндыі. Разам зь сябрамі зладзіў у коледжы «Паэтычнае таварыства», вывучаў нямецкую мову і знаёміўся з творчасьцю нямецкіх паэтаў.

Істотным для Скота стаў 1792 рок: у Эдынбурскім унівэрсытэце ён вытрымаў іспыт на званьне адваката. З гэтага часу ён стаў шанаваным чалавекам з прэстыжнай прафэсіяй і заняўся ўласнай юрыдычнай практыкай.

У першыя гады працы шмат езьдзіў па краіне, спадарожна зьбіраючы народныя легенды і паданьні пра шатляндзкіх героеў. Захапіўся перакладамі нямецкай паэзіі, ананімна выдаў свае пераклады баляды Бюргера «Ленора».

Thumb
Маёнтак Ўолтэра Скота Эбатсфорд

У 1791 пазнаёміўся зь Вільямінай Белшэс, дачкою эдынбурскага адваката, цягам пяці наступных рокаў намагаючыся дабіцца ягонае ўзаемнасьці. Аднак Вільяміна ў рэшце рэшт абрала Ўільяма Форбса, сына заможнага банкіра. Неразьдзеленае каханьне стала для маладога чалавека магутным ударам; вобразы Вільяміны не аднойчы зьяўляліся ў наступных раманах пісьменьніка.

У 1797 ажаніўся з Шарлётаю Карпентэр (1770—1826).

У жыцьці быў узорным сямейнікам, чалавекам добрым, чульлівым, тактоўным, удзячным; любіў уласны маёнтак Эбатсфорд, зь якога зрабіў невялікі замак; вельмі любіў дрэвы, хатніх жывёлаў, сямейную бяседу.

У 1830 перанёс апаплексычны ўдар, які спаралізаваў ягоную правую руку, пасьля ў 1830—1831 здарыліся яшчэ два ўдары.

Памёр ад інфаркту 21 верасьня 1832.

Remove ads

Творчасьць

Пераклады па-беларуску

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads