Валянціна Караткевіч
беларуская археоляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Браніславаўна Караткевіч (28 чэрвеня 1934, СССР, Кіргіская АССР, Чуйская вобласьць, сяло Белаводзкае — 28 лютага 1983, СССР, БССР, м. Менск) — беларускі архэоляг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1965). Жонка беларускага пісьменніка Ўладзімера Караткевіча.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Валянціна з маці і братам Генадзем пераехалі ў 1946—1947 гадах у Радашковічы. Пайшла ў пятую клясу мясцовай школы. Маці Валянціны спачатку працавала ў пракуратуры. У адным доме знаходзіліся рэстаран, пракуратура і аднапакаёвая кватэра Ватковічаў. Аднойчы ноччу ў рэстаране выбухнулі газавыя балёны, і ўвесь будынак згарэў. Пасьля ім далі новую кватэру. Маці хутка стала загадчыцай клюбу. У дзявятае і першае палове дзясятае клясы беларускую мову і літаратуру ў школе выкладаў Фёдар Янкоўскі, будучы вядомы вучоны, мовазнаўца. Дзякуючы яму Валянціна і іншыя вучні добра падцягнуліся[1].
Скончыла гістарычны факультэт БДУ ў 1956 годзе. Працавала ў Ашмянскім краязнаўчым і Берасьцейскім гісторыка-краязнаўчым музэях, Берасьцейскім пэдагагічным інстытуце[2]. У тыя гады яна ўзяла шлюб, неўзабаве разьвялася, але прозьвішча Нікіціна захавала[1]. Паступіла ў асьпірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Архэоляг Міхась Чарняўскі, які вучыўся там разам з Валянцінай, згадваў, што над сваім дасьледаваньнем яна працавала ў Маскве:
![]() |
Яна там была два гады, пісала дысэртацыю, ну і стала адчуваць сябе трошкі масквічкай. Ну, а мы тут такія, правінцыя. І гэта ў яе трошачкі так прасьлізгвала ў размовах, адносінах. І наша начальства яе тут незалюбіла. Хаця яна дысэртацыю ўжо зрабіла амаль што, назад яе не ўзялі — ня трэба нам тут такая ганарыстая. Хай едзе, дзе была. І яна страшэнна забітая гэтым, што трэба ехаць у Берасьце. | ![]() |
Пасьля знаёмства з Уладзімерам Караткевічам Валянціна вырашыла перабрацца ў Менск. Сьпярша паспрабавала ўладкавацца ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук, але туды яе не ўзялі. Тады Караткевіч парушыў свой прынцып «ні за каго не прасіць» і дапамог уладкаваць яе летам[1] 1969 года ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук Беларусі[2]. Валянціна абмяняла сваю двухпакаёвую кватэру ў Берасьці на пакой у Менску. Праз два гады гэты пакой разам з двухпакаёвай кватэрай Караткевіча па вуліцы Веры Харужай, 48 абмянялі на трохпакаёвую кватэру ў доме па вуліцы Карла Маркса, 36. Там Валянціна, Уладзімер і маці пісьменьніка жылі да сваіх апошніх дзён[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Дасьледавала старажытнасьці паморскай культуры, займалася вывучэньнем гісторыі гарадоў, краязнаўствам. Член рэдкалегіі і адзін з аўтараў «Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1990)[2]. Як пісаў Адам Мальдзіс, тое, што зрабіла Валянціна Браніславаўна для падрыхтоўкі «Збора…», для таго, каб «ён ішоў „без купюр“, можна сьмела назваць навуковым подзьвігам, грамадзянскай мужнасьцю. Яна бясконца езьдзіла ў экспэдыцыі, абараніла не адзін помнік архітэктуры, пісала сама артыкулы і брашуры і рэдагавала чужыя»[1].
Remove ads
Сям’я
Паводле тэатразнаўца Ізабэлы Гатоўчыц, якая грунтавалася на ўспамінах Валянціны, першая яе сустрэча з Уладзімерам Караткевічам адбылася ў цягніку Бэрлін — Масква, калі яны ехалі ў адным купэ да Берасьця. Неўзабаве пасьля знаёмства пісьменьніка запрасілі на сустрэчу ў Берасьце. 2 лістапада 1967 года Караткевіч выступіў на чытацкай канфэрэнцыі па рамане «Каласы пад сярпом тваім» у Берасьці, на якой прысутнічала і Валянціна[1].
Пасьля яны разам паехалі на вясельле літаратуразнаўцаў Вячаслава Рагойшы і Тацьцяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень праходзіла ў Ракаве на лістападаўскія сьвяты (адзначалася 50-годзьдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі). Першая рэакцыя некаторых знаёмых была ня надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму ня пара». Неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў Адама Мальдзіса, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў[1].
19 лютага 1971 года Валянціна і Ўладзімер ажаніліся[3]. Па ўспамінах яго сяброў, была яму «і жонкай, і ахоўніцай, і нянькай, і мэдсястрой, і лекарам»[4]. Дзяцей у пары не было. Пісьменьнік цяжка перажываў хваробу жонкі. 8 ліпеня 1982 года, калі стан здароўя Валянціны Браніславаўны пагоршыўся і яе забралі ў шпіталь, Караткевіч напісаў верш «Ў бездарожжа для тых, каму шчасьціць…»[1].
Творы
- Памятники истории Витебска. Мн. 1975;
- Памятники истории и культуры. Мн. 1978;
- Помнікі Слоніма. Мн., 1983 (сумесна з А. Кулагіным)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads