Міхась Чарняўскі

беларускі дзіцячы пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міх́ась Чарня́ўскі (7 сакавіка 1938, в. Круці Мядзельскага раёну Менскай вобласьці, БССР — 20 студзеня 2013, Менск, Беларусь) — беларускі археоляг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971).

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads
Remove ads

Жыцьцяпіс

У юнацтве сутыкнуўся з улёткамі смаргонска-мядзельскага незалежніцкага падпольля, групы Расьціслава Лапіцкага.

У 1960 скончыў Менскі пэдагагічны інстытут, пасьля — асьпірантуру Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1966—2001 роках працаваў у Інстытуце гісторыі, у 1990—2001 загадваў аддзелам археалёгіі каменнага і бронзавага вякоў.

Разам з Уладзімерам Караткевічам, Зянонам Пазьняком быў удзельнікам клюбу вальнадумнай беларускай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», разгромленага ў 1973—74. Быў звольнены з працы, зазнаў перасьлед з боку КДБ.

У 1988—1989 стаўся адным з заснавальнікаў БНФ «Адраджэньне». Пазьней уваходзіў у сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада». У 2001 року ўвайшоў у аргкамітэт грамадзкага аб’яднаньня «Вэтэраны Адраджэньня».

З 2007 — дацэнт катэдры археалёгіі і спэцыяльных гістарычных дысцыплін БДУ.

Remove ads

Дзейнасьць

Галіна навуковых інтарэсаў — матэрыяльная і духоўная культура плямёнаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Беларусі. Вывучаў нёманскую археалягічную культуру і крывінскі варыянт нарвенскай культуры, дасьледаваў крэмнездабыўчыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, помнікі каменнага і бронзавага веку ў іншых мясьцінах Беларусі.

Аўтар дзьвюх навуковых манаграфіяў, шэрагу навукова-папулярных і публіцыстычных кніг, больш як 170 навуковых і 260 энцыкляпэдычных артыкулаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Гісторыі беларускага мастацтва», «Археалёгіі Беларусі» і «Гісторыі Беларусі» ў шасьці тамах. Кансультаваў энцыкляпедыю «Археалёгія і нумізматыка Беларусі» і Энцыкляпедыю гісторыі Беларусі.

Напісаў дзіцячыя кнігі пра старажытныя часы: «Страла Расамахі», «Вогнепаклоньнікі».

Remove ads

Выбраныя творы

  • «Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч»
  • «Дзесяць бітваў»
  • «Як пошуг маланкі. Расьціслаў Лапіцкі»
  • «Ня бойцеся ахвяраў і пакут!» : дакумэнты і матэрыялы пра дзейнасьць мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падзем’я (1948—1950 гг.) Выдавецтва: Вараксин А., 2013 Сэрыя «Такая гісторыя», выданьне 2-е, папраўленае, 160 с., наклад 500 ас., ISBN 978-985-7062-05-8

Прэміі

У 2008 быў узнагароджаны прэміяй імя Францішка Багушэвіча за энцыкляпэдычны даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі»[3] (сумесна зь Янкам Запруднікам, Вітаўтам Кіпелем, Васілём Сёмухам, Лявонам Баршчэўскім ды Леанідам Мараковым).

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads