Фёдар Янкоўскі
беларускі мовазнавец, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Янкоўскі (21 верасьня 1918, вёска Клетнае, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласьці — 13 лістапада 1989) — беларускі мовазнавец і пісьменьнік. Доктар філялягічных навук, прафэсар (1983).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936 годзе скончыў Рагачоўскі пэдагагічны тэхнікум. Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Менскага раёну. Скончыў завочна Менскі настаўніцкі інстытут у 1939 годзе, філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту ў 1948 годзе, асьпірантуру пры Менскім пэдагагічным інстытуце. Удзельнік савецка-фінскай (1940) і нямецка-савецкай войнаў.
Пасьля вызваленьня Беларусі працаваў адказным сакратаром рэдакцыі глускай раённай газэты «Сацыялістычная вёска», настаўнікам у сярэдняй школе, выкладнікам беларускай мовы, загаднікам катэдры беларускага мовазнаўства Менскага пэдагагічнага інстытуту. З 1983 — прафэсар катэдры беларускага мовазнаўства.
Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1968 году. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі 1972. Узнагароджаны ордэнамі Айчыйнай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», мэдалямі.
У ягоны гонар названая вуліца ў Менску.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў у рэспубліканскім друку нарысам у 1936 (часопіс «Работніца і калгасьніца Беларусі»).
Проза
- Абразкі (1975)
- Прыпыніся на часінку (1979)
- І за гарою пакланюся (1982)
- Радасць і боль (1984)
- З нялёгкіх дарог (1988)
Навуковыя працы
- Дыялектны слоўнік (вып. 1—3, 1959—1970)
- Беларускае літаратурнае вымаўленне (1960)
- Пытанні культуры мовы (1961)
- Вусная мова і выразнае чытанне (з У. Калесьнікам, 1962)
- Роднае слова (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978)
- Беларуская фразеалогія (1968, 1981)
- Беларускія народныя параўнанні (1973)
- Гістарычная граматыка беларускай мовы (ч. I — 1974, ч. II — 1977)
- Сучасная беларуская мова (1984),
- Само слова гаворыць (1986).
- Фразеалагічны слоўнік (з Н. Гаўрош і Я. Лепешавым, 1973). Складальнік зборнікаў крылатых слоў
- З беларускіх літаратурных крыніц (1960)
- Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі (1957)
- Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы (1962)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads