Валён Бэграмі
швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валён Бэграмі (па-альбанску: Valon Behrami; нар. 19 красавіка 1985 году, Косаўска-Мітравіца, Югаславія) — былы швайцарскі футбаліст альбанскага паходжаньня[3], паўабаронца. Падчас кар’еры выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
У 2005 годзе дэбютаваў у італьянскай Сэрыі А ў складзе рымскага клюбу «Ляцыё»[4]. У жніўні 2008 году падпісаў кантракт з клюбам Ангельскай прэм’ер-лігі «Ўэст Гэм Юнайтэд», кошт пераходу склаў 5 млн эўра[5]. У першым жа сэзоне ў складзе «Ўэст Гэм Юнайтэд» правёў 27 гульняў, пасьля чаго атрымаў траўму каленнай суставы, пасьля якой паўгады праходзіў рэабілітацыю[6] У 2011 годзе вярнуўся ў чэмпіянат Італіі, дзе стаў гуляць за клюб «Фіярэнтына»[7]. У ліпені 2012 году перайшоў у «Напалі»[8]. У складзе «Напалі» заваяваў кубак Італіі[9]. У 2014 годзе перайшоў у клюб «Гамбург», сума трансфэру склала 4,5 млн эўра[10].
Remove ads
Дасягненьні
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads