Эляс Вэрона

італьянскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Эляс Вэрона
Remove ads

«Эляс Вэрона» (па-італьянску: Hellas Verona) — італьянскі футбольны клюб з гораду Вэрона. Заснаваны ў 1903 годзе. Чэмпіён Італіі (1985).

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Матчы вэронскай дружыны супраць турынскага «Ювэнтуса» ў студзені 1958 году.

Клюб быў заснаваны студэнтамі мясцовага ліцэю. Імя «Эляда», як італьянцы прамаўляюць Эляс, для каманды абраў настаўнік грэцкай мовы. У 1911 годзе «Эляс» прыняў удзел у чэмпіянаце вобласьці. У 1919 годзе клюб зьмяніў назву на «Эляс Вэрона». У Сэрыі Б чэмпіянату Італіі клюб дэбютаваў ў 1929 годзе, аб’яднаўшыся зь іншымі аматарскімі камандамі правінцыі Вэроны, як то «Бэнтэгодзі» і «Скаліджэра». Паводле вынікаў сэзону 1956—1957 гадоў каманда атрымала права на выхад у Сэрыю А, дзе пратрымалася толькі адзін год.

У 1968 годзе «Эляс Вэрона» вярнулася ў найвышэйшы дывізіён італьянскага першынства. У Сэрыю А каманда выйшла пад кіраўніцтвам даволі вядомага швэдзкага спэцыяліста Нільса Лідгальма. Сэзон 1982—1983 гадоў клюб завяршыў на рэкордным для сябе чацьвертым месцы, а ўжо праз два гады каманда адсьвяткавала перамогу ў чэмпіянаце краіны.

У 1990 годзе «Эляс Верона» пакінула элітны дывізіён. Тады ж у каманды пачаліся сур’ёзныя фінансавыя цяжкасьці, якія заміналі паказваць стабільныя вынікі. Наступныя гады клюб балянсаваў паміж Сэрыямі A, Б і C1, рэгулярна распрадаючы сваіх лідэраў. Гэтак пасьля трохгадовага знаходжаньня ў Сэрыі А вэронсксі клюб страціў месца ў найвышэйшай лізе ў 2002 годзе. У гэтым сэзоне за дружыну выступалі такія таленты, як то Адрыян Муту, Маўра Камаранэзі, Альбэрта Джылярдына, Мартын Ляўрсэн, Масыма Ода і Марка Касэцьці. Тады ачоленая трэнэрам Альбэртам Малезані, дружына зрабіла добры пачатак, але умацаваць посьпех не атрымалася, і ў апошнім туры «Эляс» страціў месца ў Сэрыі А.

18 траўня 2013 году каманда фінішавала на другім месцы ў Сэрыі Б, вярнуўшыся ў элітны дывізіён пасьля адзінаццацігадовай адсутнасьці[1]. Іхняе вяртаньне ў найвышэйшы дывізіён пачалося перамогай над «Мілянам» зь лікам 2:1. Клюб адразу займеў добры тэмп, скончыўшы першую палову сэзону з 32 пунктамі на шостым месцы. Той сэзон у выніку скончыўся для каманды пазыцыяй на дзясятым радку. У сэзоне 2015—2016 гадоў «Эляс» ня мог здабыць перамогі з пачатку кампаніі ажно да 3 лютага 2016 году, калі нарэшце клюб адолеў «Аталянту» зь лікам 2:1 на хатнім стадыёне[2]. У выніку таго сэзону вэронцы зноў страцілі месца ў Сэрыі А[3].

Remove ads

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 14 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Трэнэры

  • Гвіда Віві (1910—1911)
  • Альбэрта Маспронэ (1911—1914)
  • Алясандра Баскені (1920—1921)
  • А. Фрыдман (1922—1924)
  • Фэрэнц Мольнар (1924—1925)
  • Імрэ Шофэр (1925—1926)
  • Альда Фаджуолі (1927)
  • Янаш Бэкей (1928)
  • Алясандра Баскені (1928—1929)
  • Андраш Кутык (1929—1932)
  • Рудольф Штанцэль (1932)
  • Фэручча Палёта (1933)
  • Янаш Бэкей (1933—1934)
  • Эджыдыё К’екі (1934—1935)
  • Карлё Капра (1935—1936)
  • Янаш Ванічак (1936—1938)
  • Джаваньні К’екі (1939)
  • Шандар Пэйч (1939)
  • Джаваньні К’екі (1940—1941)
  • Карл Штурмэр (1941—1942)
  • Гвіда Бозіё (1943—1944)
  • Янаш Ванічак (1946—1947)
  • Бруна Б’яджыні (1947—1949)
  • Ласла Сэкей (1949)
  • Анджэлё Пічолі (1950—1953)
  • Д’юла Лелавіч (1953)
  • Люіджы Фэрэра (1953—1955)
  • Фэдэрыка Алазіё (1955)
  • Анджэлё Пічолі (1956—1958)
  • Гвіда Тавэлін і Люіджы Баніцоні (1958)
  • Вінічыё Віяні (1958—1959)
  • Гвіда Тавэлін (1959)
  • Альда Аліўеры (1959—1960)
  • Ромалё Біцота (1960—1961)
  • Бруна Б’яджыні (1961—1962)
  • Гвіда Тавэлін (1962)
  • Карлё Факіні (1962—1963)
  • Бруна Б’яджыні (1964)
  • Джанкарлё Кадэ (1964—1965)
  • Амэра Таньён (1965—1966)
  • Нільс Лідгальм (1966—1968)
  • Джанкарлё Кадэ (1968—1969)
  • Рэната Люкі (1969—1970)
  • Уга Поцан (1970—1972)
  • Джанкарлё Кадэ (1972—1974)
  • Люіджы Маскалаіта (1974—1975)
  • Фэручча Валькарэджы (1975—1978)
  • Люіджы Маскалаіта (1978)
  • Джузэпэ К’япэльля (1978—1979)
  • Фэрнанда Вэнэранда (1979—1980)
  • Джанкарлё Кадэ (1980—1981)
  • Асвальда Баньёлі (1981—1990)
  • Эўджэніё Фашэцьці (1990—1992)
  • Нільс Лідгальм (1992)
  • Эдаарда Рэя (1992—1993)
  • Бартолё Муцьці (1994—1995)
  • Атыліё Пэроцьці (1995—1996)
  • Люіджы Каньні (1996—1998)
  • Сэрджа Мадэ (1998)
  • Чэзарэ Прандэльлі (1998—2000)
  • Атыліё Пэроцьці (2000—2001)
  • Альбэрта Малезані (2001—2003)
  • Сандра Сальвіёні (2003)
  • Сэрджа Мадэ (2003—2004)
  • Масыма Фікадэнці (2004—2006)
  • Джан П’ера Вэнтура (2006—2007)
  • Франка Калёмба (2007)
  • Маўрыцыё Сары (2008)
  • Давідэ Пэлегрыні (2008)
  • Джан Марка Рэмандына (2008—2010)
  • Джавані Вавасоры (2010)
  • Джузэпэ Джаніні (2010)
  • Андрэа Мандарліні (2010—2015)
  • Люіджы Дальнэры (2015—2016)
  • Фабіё Пэк’я (2016—2018)
  • Фабіё Гроса (2018—2019)
  • Альфрэда Альецьці (2019)
  • Іван Юрыч (2019—2021)
  • Эўсэбіё Дзі Франчэска (2021)
  • Ігар Тудар (2021—2022)
  • Габрыеле Чофі (2022)
  • Сальвадорэ Бакецьці (2022)
  • Марка Дзафароні (2022—2023)
  • Марка Бароні (2023—2024)
  • Паолё Дзанэцьці (ад 2024)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads