Люгана (футбольны клюб)

швайцарскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Люгана (футбольны клюб)
Remove ads

«Люга́на» (па-італьянску: Lugano) — швайцарскі футбольны клюб з гораду Люгана. Заснаваны ў 1908 годзе. Трохразовы чэмпіён Швайцарыі, трохразовы ўладальнік Кубка Швайцарыі.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Футбольны клюб «Люгана» быў сфармаваны 28 ліпеня 1908 году і першыя гады кіраваўся Эрнэстам Карсыні. Упершыню клюб прасунуўся ў найвышэйшы дывізіён толькі ў 1922 годзе. Пасьля некалькіх гадоў ваганьняў паміж лігамі, «Люгана» здабыло свой першы Кубак Швайцарыі ў 1931 годзе. У наступным дзесяцігодзьдзі футбалісты з поўдня краіны здабылі тры тытулы чэмпіёнаў Швайцарыі ў 1938, 1941 і 1949 гадах. Першыя пяцьдзясят гадоў свайго існаваньня клюб ладзіў свае хатнія матчы на стадыёне Кампа Марцыё, але з нагоды добрых вынікаў каманды горад пабудаваў клюбу новы стадыён Карнарэда. Арэна была адкрытая 26 жніўня 1951 году і першапачаткова зьмяшчала 15 тысяч гледачоў.

У 1968 годзе «Люгана» здабыў свой чарговы Кубак Швайцарыі, дзякуючы чаму атрымаў права на ўдзел у розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў. Дэбют у эўрапейскім турніры быў няўдалым, бо швайцарцы двойчы саступілі гішпанскай «Барсэлёне». У дадатак матч у гасьцях быў зусім кепскім, бо люганцы атрымалі паразу зь лікам 3:0. Праз два гады «Люгана» дэбютавала і ў Кубку УЭФА, але тамака таксама выбылі ўжо ў першым раўндзе, у двубоі саступіўшы польскай «Легіі».

Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads