Вардар Скоп’е (гандбольны клюб)
македонскі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ГК «Ва́рдар ПРО» (па-македонску: РК Вардар ПРО) — македонскі гандбольны клюб са Скоп’я. Выступае ў Македонскай гандбольнай супэрлізе і рэгіянальнай СЭГА-лізе. «Вардар» — найбольш пасьпяховы гандбольны клюб Македоніі, 8-разовы чэмпіён і 9-разовы ўладальнік кубку Македоніі.
Remove ads
Мінуўшчына
Гандбольны клюб «Вардар» быў створаны ў 1961 у складзе спартовага клюбу «Вардар» (Скоп’е), заснаванага ў 1947. У Югаславіі каманда не здабыла асаблівага посьпеху, а вось напрыканцы 1990-х стала адной з трох (разам з Мэталюргам і Пэлістэрам) мацнейшых у чэмпіянаце. З 1999 року толькі аднойчы, у 2005, «Вардар» заняў у ім 4-е месца; ва ўсіх астатніх сэзонах ён станавіўся ці пераможцам, ці займаў другое месца. Клюб мае найбольшую колькасьць нацыянальных тытулаў (8-разовыя чэмпіёны і 9-разовыя ўладальнікі кубку Македоніі).
«Вардар» 5 разоў выступаў у Лізе чэмпіёнаў і тройчы даходзіў да паўфіналу Кубку ўладальнікаў кубкаў ЭГФ. У 2012 македонскі клюб стаў пераможцам першага розыгрышу міжнароднай СЭГА-лігі[1].
Remove ads
Дасягненьні
- Македонская гандбольная супэрліга
- Чэмпіёны (8): 1998/99, 2000/01, 2001/02, 2002/03, 2003/04, 2006/07, 2008/09, 2012/13
- Гандбольны кубак Македоніі
- Уладальнікі (9): 1997, 2000, 2001, 2003, 2004, 2007, 2008, 2012, 2014
- Чэмпіёны (2): 2011/12, 2013/14
- Кубак уладальнікаў кубкаў ЭГФ
- Паўфіналісты (3): 1998/99, 2004/05, 2010/11
Хатняя арэна
Клюб мае ва ўласнасьці спартовую арэну СРЦ Кале зьмяшчальнасьцю 2500 гледачоў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads