Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга

гандбольнае спаборніцтва ў Эўропе From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паўднё́ва-ўсхо́дняя гандбо́льная лі́га, скарочана СЭГА-ліга (ад анг. South East Handball Association League), спонсарская назва СЭГА-Ліга — Газпрам Паўднёвы паток — рэгіянальнае гандбольнае спаборніцтва клюбаў Паўднёвай і Ўсходняй Эўропы, заснаванае ў 2011 року. Штаб-кватэра лігі знаходзіцца ў Загрэбе (Харватыя), ейным прэзыдэнтам зьяўляецца Міхайла Міхайлаўскі, экс-прэзыдэнт «Вардару».

Хуткія факты Дысцыпліна, Дата зьяўленьня ...
Remove ads

Мінуўшчына

Першым чэмпіёнам СЭГА-лігі ў сэзоне 2011—2012 рокаў стаў македонскі клюб «Вардар» са Скоп’я. Сьпярша ў лізе выступалі 14 клюбаў, аднак у наступных сэзонах іхняя колькасьць зьмяншалася, як і краіны-прадстаўнікі.

У цяперашнім, восьмым паводле ліку розыгрышы бяруць удзел 10 клюбаў зь Беларусі, Босьніі і Герцагавіны, Македоніі, Румыніі, Славаччыны, Сэрбіі і Харватыі. Сярод ранейшых удзельнікаў — таксама прадстаўнікі Вугоршчыны ды Славеніі.

Чэмпіянат праходзіць у два этапы: кругавы турнір і фінал чатырох, у які трапляюць клюбы, што занялі па выніках сэзону 4 першыя месцы.

Remove ads

Мінулыя пераможцы

Больш інфармацыі Сэзон ...

Гісторыя ўдзелаў паводле клюбаў

Паводле стану на сэзон 2018—2019 гадоў.

Больш інфармацыі Клюб, Сэзонаў ...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads