Варшаўская бітва (1920)

бітва польска-бальшавіцкай вайны 1920 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Варшаўская бітва (1920)
Remove ads

Варша́ўская бі́тва (па-расейску: Варша́вское сражéние, па-польску: Bitwa Warszawska; часам завецца Цу́дам над Ві́слай (па-польску: Cud nad Wisłą) — вырашальная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў, якая пачалася неўзабаве пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны ў 1918 г. і цягнулася да заключэньня Рыскай мірнай дамовы (1921).

Хуткія факты Варшаўская бітва, Дата: ...

Бітва працягвалася з 12 па 25 жніўня 1920 году па хадзе набліжэньня войскаў Чырвонай Арміі пад камандваньнем Міхаіла Тухачэўскага да польскай сталіцы ў Варшаве і сумежнай Модлінскай крэпасьці. 16 жніўня 1920 году польскія сілы пад камандваньнем Юзэфа Пілсудзкага контратакавалі з поўдня, правакуючы савецкую армію да дысарганізаванага адступленьня на ўсход і ў напрамку да Нёмана. Прыблізныя страты савецкай арміі налічвалі 10 000 забітых, 500 зьніклых, 30 000 параненых і 66 000 узятых у палон салдатаў. Польскія страты налічвалі 4500 забітых, 10 000 зьніклых і 22 000 параненых жаўнераў.

Перад перамогай Польшчы пад Віслай, як бальшавікі, так і большасьць замежных экспэртаў лічылі, што Польшча знаходзіцца на грані паражэньня. Ашаламляльная, нечаканая польская перамога зламала бальшавіцкія сілы. Па словах Леніна, бальшавікі «пацярпелі жудаснае паражэньне»[2]. У наступных месяцах шэраг польскіх перамогаў, якія пасьледвалі за Варшаўскай бітвай, захавалі незалежнасьць Польшчы і прывялі да мірнай дамовы з Савецкім Саюзам 1921 году, забясьпечваючы ўсходнія межы польскай дзяржавы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads