Эдвард Рыдз-Сьміглы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́двард Рыдз-Сьміглы (па-польску: Edward Rydz-Śmigły; 11 сакавіка 1886, каля Беражанаў, Галіччына, Аўстра-Вугоршчына, цяпер у Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны — 2 сьнежня 1941, Варшава, Генэрал-губэрнатарства, Трэці райх) — польскі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, маршал Польшчы (1936), вярхоўны галоўнакамандуючы польскага войска ў вайне 1939 року.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Зьвязе актыўнай барацьбы, з 1910 у Стралецкім зьвязе (Галіччына), рэдагаваў штомесячнік «Strzelec» («Стралец»).
У 1-ю сусьветную вайну ў польскіх легіёнах, зь ліпеня 1917 галоўны камэндант Польскай вайсковай арганізацыі.
Зь лістапада 1918 ваенны міністар адноўленай польскай дзяржавы. У польска-савецкую вайну (1919—20) камандаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцьці Вільні (красавік 1919), Дзьвінску (люты 1920), Кіева (травень 1920), Горадні і Ліды (верасень 1920), абароне Варшавы (жнівень 1920).
У 1921—1935 інспэктар арміі. У час травеньскага перавароту 1926 падтрымаў Ю. Пілсудзкага і ягоных прыхільнікаў. Па сьмерці Пілсудзкага ў 1935 генэральны інспэктар узброеных сілаў і фактычны дыктатар Польшчы, з 1936 року — маршал Польшчы.
У час Польскай абарончай вайны 1939 року вярхоўны галоўнакамандуючы, пасьля нападу Савецкага Саюзу разам з польскім урадам перайшоў у Румынію, інтэрнаваны. 27 кастрычніка склаў паўнамоцтвы галоўнакамандуючага. У 1940 зьбег у Вугоршчыну, у кастрычніку 1941 таемна вярнуўся ў акупаваную нямецкімі войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфашысцкую дывэрсійную дзейнасьць, аднак празь пяць тыдняў заўчасна сканаў.
Аўтар шэрагу працаў па ваеннай гісторыі і пытаньнях абароны дзяржавы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads