Варэзэ
італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варэ́зэ (па-італьянску: Varese) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лямбардыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Remove ads
Гісторыя
Горад быў вядомы з часоў раньняга Сярэднявечча[3]. Свой герб места атрымала ў 1347 годзе. Насельніцтва да 1848 году складала блізу 4 тысячаў чалавек[4]. У 1859 годзе Джузэпэ Гарыбальдзі супрацьстаяў аўстрыйскім войскам, якія ачольваў фэльдмаршал-лейтэнант Карл Барон Урбан, каля Варэзэ. Акрамя таго, менавіта тут зьдзейсьніў свае першыя выпрабавальныя палёты лятак Савоя-Маркецьці SM.93.
У XX стагодзьдзі, дзякуючы павелічэньню колькасьці насельніцтва і паляпшэньню эканомікі места, памеры Варэзэ павялічыліся. Цягам XX стагодзьдзя эканоміка гораду хутка разьвівалася, галоўным чынам, дзякуючы апрацоўчай, мэханічнай і электрамэханічнай і тэкстыльнай прамысловасьці. Варэзэ быў добра вядомы сваёй абутковай прамысловасьцю[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads