Васіль Варанянскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васі́ль Трафі́мавіч Вараня́нскі (25 жніўня [ст. ст. 13 жніўня] 1901, сяло Дзіканька Палтаўскага павету Палтаўскай губэрні, Расейская імпэрыя24 верасьня 1943) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Менскай вобласьці падчас нямецка-савецкай вайны[3].

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1919 году. Удзельнік грамадзянскай вайны, баёў каля возера Хасан ў 1938 годзе.

Напярэдадні нямецка-савецкай вайны Варанянскі быў камандзірам асобнага батальёну сувязі ў Магілёве. 22 чэрвеня 1941 пайшоў да фронту. Апынуўся ў акружэньні. Зь невялікай колькасьцю жаўнераў упарта прабіваўся на ўсход, але лінія фронту ўсё адсоўвалася[4]. У верасьні 1941 ён далучыўся да партызан і хутка стаў камандзірам атраду[5].

У партызанах зь верасьня 1941: камандзір групы, атраду, у верасьні 1942 — верасьні 1943 партызанскай брыгады «Народныя мсьціўцы» імя Варанянскага (брыгадзе далі імя Варанянскага пасьля таго як ён загінуў)[3].

У верасьні 1943 быў выкліканы да Цэнтральнага штабу партызанскага руху ў Маскве. У ноч з 13 на 14 верасьня на партызанскі аэрадром у Бягомелі прызямліўся самалёт, на якім камандуючы брыгадай паляцеў да сталіцы. Але празь некалькі гадзін у брыгаду прыйшла тэлеграма: «Палкоўнік Варанянскі загінуў пры пералёце лініі фронту»[4].

Remove ads

Памяць

Імем Варанянскага названы вуліцы ў Менску й Плешчаніцах[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads