Бягомель
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяго́мель[2], Бе́гамля[2] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Мажанкі. Цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2677 чалавек[3]. Знаходзіцца за 30 км ад Докшыцаў, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янаў (лінія Маладэчна — Полацак). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Віцебск, Барысаў, Докшыцы. Фактычнай часткай мястэчка зьяўляецца вёска Маргавіца.
Remove ads
Назва
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Бягомель утварыўся ад слова «бег» у спалучэньні з фармантам -ль. Імаверна, паселішча ўзьнікла як прытулак для беглых, хованка. Гэтае меркаваньне пацьвярджае тое, што славянскі фармант -ля звычайна ўжываецца каб выразіць акалічнасьць месца[4]. Згодна зь іншая вэрсіяй, корань «бяг» мае зьвязак або з словам «буга» — 'нізіна', або «баган» — 'сыры хваёвы лес, часта зь бярозамі'. Некаторыя навукоўцы зьвязваюць назву Бягомль з старажытнаславянскім імем Багаміл (ці Багуміл), гэта значыць, што Бягомль — пасяленьне, якое заснаваў Багаміл[5].
Старадаўні тапонім Багомль у сучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) аформіўся ў дзьвюх формах: Бягомель[6][7][8] (з устаўным галосным) або Бегамля[6] (з фармантам -ля). Афіцыйнае напісаньне назвы паселішча — Бягомль[9][10][11] (рас. Бегомль[12][13][14]).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Бягомель узьнік як сяло на тэрыторыю маёнтку Ваўча, што знаходзіўся ў валоданьні Віленскага біскупства і ўваходзіў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Першы пісьмовы ўпамін пра паселішча (пад назвай Багомль) датуецца 1582 годам, калі біскупскі ўраднік Матысь Сасноўскі нечакана разрабаваў двор у маёнтку Ваўча і, прыхапіўшы сабраныя падаткі, уцёк у сяло Мсьціж. Пры гэтым М. Сасноўскі зьвярнуўся ў суд з скаргай на жыхароў сяла Бягомель, якія нібыта напалі на яго і разрабавалі ягоны дом.
У пазьнейшыя часы Бягомлем валодаў Міхал Кейзгалавіч. Ён фундаваў тут рымска-каталіцкую капліцу, якой запісаў прыбытак з маёнтку Ваўча з цэнтарам у Бягомлі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бягомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Докшыцкім, з 1802 году — у Барысаўскім павеце[15] Менскай губэрні. У пачатку ХІХ стагодзьдзя паселішчам валодаў граф Манузі, потым Бягомель разам зь іншымі сёламі ўваходзіў у маёнтак Берасьнёўка зямяніна Ігната Булгака. У 1861 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці. На 1886 год у Бягомлі было 43 двары, валасная ўправа, царква, школа, лякарня. У 1870—1874 гадох у мястэчку збудавалі прамысловы комплекс, які ўлучаў тры будынкі — сартаваньне сьпірту, сховішча сьпірту і жылы дом вартаўніка.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бягомель занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бягомель абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 — 1920 гадоў мястэчка займалі польскія войскі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Бягомель увайшоў у склад Беларускай ССР[16], дзе 17 ліпеня 1924 году стаў цэнтрам раёну (з 1960 году ў Докшыцкім раёне). У гэты час тут было 157 двароў, працавалі 2 млыны, 2 кузьні. На 1937 год — лесазавод, электрастанцыя, машына-трактарная станцыя, народны дом, лякарня, школа-сямігодка, пункт ліквідацыі непісьменнасьці. Два разы на тыдзень праводзіліся кірмашы. 27 верасьня 1938 году Бягомель атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 1 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1968 годзе ўтварыўся Бягомельскі музэй народнай славы. 29 чэрвеня 2009 году 22 населеныя пункты, у тым ліку і Бягомель, узнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай Вайны». 28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг мястэчка[17].
- Мястэчка на старых здымках
- Царква, каля 1900 г.
- Бальшавікі здымаюць званы з царквы, 1929 г.
- Партызаны ў мястэчку, 1942 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 470 чал.
- XX стагодзьдзе: 1924 год — 781 чал.; 1937 год — 1779 чал.; 1959 год — 5970 чал.; 1970 год — 2,9 тыс. чал.; 1990 год — 2,2 тыс. чал.[18]; 1995 год — 3,4 тыс. чал.[19]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 3,2 тыс. чал.[20]; 2006 год — 2,8 тыс. чал.[21]; 2007 год — 3059 чал.; 2008 год — 2,9 тыс. чал.; 2009 год — 2736 чал.[22] (перапіс); 2016 год — 2630 чал.[23]; 2017 год — 2683 чал.[24]; 2018 год — 2677 чал.[3]
Рэлігія
Дзее Царква Ўсіх Сьвятых. У 2004 годзе ў старым будынку колішняга гатэлю адкрыўся касьцёл Хрыста Валадара Сусьвету[25].
Адукацыя
У Бягомелі працуюць сярэдняя агульнаадукацыйная школа (установа адукацыі «Бягомельская дзяржаўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа Докшыцкага раёну»), дзіцячая музычная школа, дашкольная ўстанова на 127 месцаў, а таксама школа-інтэрнат для дзяцей-сіротаў (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бягомельская дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сіротаў»).
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць паліклініка, лякарня і аптэка.
Культура
Дзеюць музэй народнай славы, бібліятэка імя Пімена Панчанкі, дом культуры. У фондах музэю налічваецца 17 383 экспанаты, у тым ліку 13 783 экспанаты асноўнага фонду і 3600 навукова-дапаможнага.
Эканоміка
Працуюць прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай (лясгас) і харчовай прамысловасьці (сьпіртзавод).
Да паслугаў местачкоўцаў гандлёвы цэнтар «Мэрыдыян», а таксама некалькі каапэратыўных і прыватных крамаў, кавярні «Тафілія», «Транзіт», аддзяленьне «Беларусбанку».
Remove ads
Транспарт
У Бягомлі месьціцца філія Лепельскага аўтатранспартнага прадпрыемства № 14 (7 аўтобусаў і 6 грузавых аўтамабіляў), ажыцьцяўляецца абслугоўваньне рэгулярных аўтобусных рэйсаў праз мясцовую аўтастанцыю. Транспартная плынь праходзіць транзытам у паўночныя раёны Беларусі, а таксама кіруецца ў Пскоў, Санкт-Пецярбург, Рыгу.
Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура
За 3 км ад Бягомлю знаходзіцца санаторыя «Баравое», за 12 км — дом паляўнічага «Бягомельскі». За кілямэтар ад мястэчка, каля аўтазаправачнай станцыі і СТА, ёсьць матэль «101 кілямэтар».
Славутасьці
- Вінакурня (1890), у якой цяпер знаходзіца Музэй народнай славы
- Царква Ўсіх Сьвятых (ХІХ ст.; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Царква Раства Багародзіцы (XVII ст.)
Remove ads
Галерэя
- Краявіды мястэчка
- Царква
- Касьцёл
- Капліца
- Будынак вінакурні
- Даўнія камяніцы
- Дом культуры
- Возера
- Завод «Ветразь»
Асобы
- Уладзімер Дронаў (нар. 1948) — контар-адмірал, Герой Расеі
- Кім Скурат (1937—1997) — беларускі мовазнавец і пэдагог
- Алесь Ставер (1929, в. Маргавіца — 1995) — беларускі паэт
- Юрась Сьвірка (нар. 1938, в. Маргавіца) — беларускі паэт
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads