Плешчаніцы
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пле́шчаніцы[3] — мястэчка ў Беларусі, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5834 чалавекі[2]. Знаходзяцца за 27 км на поўнач ад Лагойску, на скрыжаваньні аўтамабільных шляхоў Барысаў — Вялейка і Менск — Полацак.
Плешчаніцы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Плешчаніцы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як вёска Менскага павету. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Тышкевічаў.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) пад Плешчаніцамі дзеяў партызанскі аддзел Дзяніса Мурашкі[4]. Мурашкаўцы нападалі на двары той шляхты, якая перайшла на бок маскоўскіх захопнікаў, ставілі залогі на дарогах, перашкаджалі зьбіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны Менск[5].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Плешчаніцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці. У гэты час паселішча ўжо мела статус мястэчка. У вайну 1812 году пры адступленьні францускага войска тут адбылася бітва, у выніку якой аддзел расейскай арміі генэрала Чапліца разьбіў авангард 9-га францускага корпусу маршала Віктора.

У 1817 годзе ўладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 годзе — заснавалі тэатар (дзеяў да 1835 году). У ХІХ стагодзьдзі дзеялі царква і сынагога; працавалі школа, бровар, 5 крамаў, 2 піцейныя двары, штогод праводзіліся кірмашы. У 1882 годзе ў мястэчку заснавалі фабрыку шавецкіх капылоў, пазьней — фабрыку шавецкіх гваздоў. У другой палове ХІХ стагодзьдзя — 50 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, працавалі расейская народная вучэльня і паштова-тэлеграфная кантора.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Плешчаніцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Плешчаніцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 17 ліпеня 1924 году сталі цэнтрам раёну БССР. З 1929 году тут працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасьня 1938 году Плешчаніцы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 25 сьнежня 1962 году Плешчаніцы ўваходзяць у склад Лагойскага раёну.
У 1996—1998 гадох у Плешчаніца збудавалі новую дряўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 595 чал.; 1887 год — 425 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 3,7 тыс. чал.; 1974 год — 6,7 тыс. чал.[7]; 1977 год — 6,7 тыс. чал.[8]; 1999 год — 7860 чал.[9]; 2000 год — 8,1 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,8 тыс. чал.; 2009 год — 6041 чал.[11] (перапіс); 2015 год — 5829 чал.[12]; 2016 год — 5835 чал.[13]; 2017 год — 5829 чал.[14]; 2018 год — 5834 чал.[2]
Адукацыя
У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 3 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
Дзеюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасьці.
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча месьціцца паляўніча-рыбалоўная база (гатэль на 60 месцаў)[15].
Славутасьці
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (пачатак ХХ ст.)
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятой Тройцы (ХIХ ст.)
Галерэя
- Краявіды Плешчаніцаў
- Царква, аўтэнтычны выгляд
- Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў
- Юдэйскія могілкі
- Будынак пякарні
Асобы
- Сяргей Антончык (нар. 1956) — беларускі дзяржаўны дзяяч
- Мікалай Сяменчык (нар. 1953) — гісторык
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads