Ян Залатавусны
канстантынопальскі патрыярх From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Залатавусны, Іаан Залатавуст, Ян Хрызастом (па-грэцку: Ἰωάννης ὁ Χρυσόστομος; каля 347 — 14 верасьня 407) — архіяпіскап Канстантынопальскі, багаслоў, шануецца праваслаўнай і каталіцкай вернікамі, як адзін з трох Сусьветных сьвятых і настаўнікаў разам са сьвятымі Васілём Вялікім і Рыгорам Вялікім.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Антыёхіі (Сырыя) каля 350 году. У васямнаццацігадовым узросьце прыняў хрост і пачаў жыць як пустэльнік. Дзесяць гадоў суровай аскэзы аслабілі яго здароўе, а таму ён быў вымушаны пакінуць пустэльніцкае жыцьцё і праз нейкі час распачаў служэньне дыякана пры тагачасным біскупе Антыёхіі. Яшчэ праз некалькі гадоў Ян прыняў сьвятарскае пасьвячэньне. Слава пра яго надзвычай красамоўныя казаньні выйшла далёка за межы Антыёхіі, а самога Яна пачалі называць Хрызастомам, што ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «Залатавусны».
У 397 годзе Ян становіцца патрыярхам Канстантынопаля. Ён адважна выкрывае заганы і празьмерную раскошу, што пануюць пры імпэратарскім двары, і заклікае моцных гэтага сьвету да сьціпласьці. У выніку шматлікіх інтрыг Яна зьмясьцілі з патрыяршага пасаду і выслалі на выгнаньне ў Армэнію. Пазьней яму, ужо моцна хвораму, загадваюць перабрацца ў Пітыунт (Піцунда) ля падножжа Каўказу. Як і разьлічвалі яго непрыяцелі, Ян не перажыў гэтага падарожжа і памёр 14 верасьня 407 году. Яго апошнімі словамі былі: «Божа, будзь праслаўлены за ўсё». Цела сьвятога спачывае ў Рыме каля труны сьвятога Пятра. Ян Залатавусны зьяўляецца найбольш знакамітым доктарам усходняй Царквы. Папа Піюс Х абвясьціў яго апекуном прапаведнікаў.
Remove ads
Шанаваньне

У праваслаўі, з прычыны таго што дзень яго сьмерці прыпадае на сьвята Узвышэньня Сьвятога Крыжа яго памяць перанесена на 13 лістапада па юліянскім календары; Праваслаўная царква таксама шануе яго памяць 27 студзеня (перанясеньне мошчаў) і ў Саборы трох сьвяціцеляў 30 студзеня па юліянскім календары. У Канстантынопальскай і Элядзкай цэрквах яго памяць зьдзяйсьняецца 13 лістапада, 27 студзеня і 30 студзеня па новаюліянскім календары, у Каталіцкай царкве — 13 верасьня. Акрамя таго, Сусьветная патрыярхія ў 2004 годзе ўстанавіла сьвяткаваньне 30 лістапада ў гонар перанясеньня з Рыму ў Стамбул мошчаў Рыгора Багаслова і Яна Залатавусна.
Рэліквіі
27 студзеня 438 году мошчы сьвятога прыбылі ў Канстантынопаль. Яго цела было зьмешчана ў царкве Дванаццаці Апосталаў. У 1489 годзе турэцкі султан Баязід II перадаў іх францускаму каралю Карлу VIII.
З 1627 году яго мошчы знаходзяцца ў Рыме, у базыліцы Сьвятога Пятра, у капліцы Хору. Яго мошчы таксама знаходзяцца на Атоне, у Бруге, Клярво, Дуброўніку, Кіеве, Майнцы, Мэсыне, Маскве, Парыжы і Вэнэцыі.
У 2004 годзе частка мошчаў была перададзена з Ватыкану ў Канстантынопальскі патрыярхат. Яны выстаўлены ў саборы Сьвятога Рыгора, рэзыдэнцыі патрыярха.
Доктар Царквы
У 1568 годзе Папа Піюс V абвясьціў яго Доктарам Царквы.
Заступніцтва
Сьвяты Ян Залатавусны зьяўляецца заступнікам прапаведнікаў і Канстантынопаля.
Іканаграфія
У іканаграфіі сьвятога малююць як сталага чалавека з кароткай, часам завостранай, барадой і лысым ілбом, апранутага ў япіскапскае адзеньне ў бізантыйскім стылі.
Атрыбуты
Правая рука яго ўзьнятая ў благаслаўленьні, а ў левай трымае Эвангельле, часам крыж.
Ён часта сустракаецца на абразах «Трох вялікіх герархаў» разам са сьвятым Васілём Вялікім і сьвятым Рыгорам Багасловам, сярод якіх ён вылучаецца перш за ўсё сваёй самай кароткай барадой.
У заходнім мастацтве да яго атрыбутаў таксама адносяцца асёл і пісьменьніцкае пяро.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя пасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads