Васіль Хрол

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Хрол (12 студзеня 1957, Грыдзюшкі Малыя, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць — 4 чэрвеня 2020[2]) — беларускі палітык.

Хуткія факты дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d], дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 студзеня 1957 году ў вёсцы Грыдзюшкі Малыя Лужкоўскага сельсавету Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобласьці.

Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, інжынэр-канструктар — тэхноляг электронна-вылічальнай апаратуры. Працаваў намесьнікам начальніка цэха Менскага мэханічнага заводу імя Вавілава, выканаўчым дырэктарам Рэспубліканскага цэнтру гандлю нерухомасьцю, прэзыдэнтам Беларускай асацыяцыі «Нерухомасьць».

Быў членам Партыі народнай згоды[3]. 10 сьнежня 1995 году абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня па Галадзедаўскай выбарчай акрузе № 223 Менска, быў старшынём Камісіі па прамысловасьці, транспарце, будаўніцтве, энэргетыцы, гандлі і іншых паслугах насельніцтву, сувязі і інфарматыцы. Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканьня[4], быў намесьнікам старшыні Камісіі па пытаньнях эканомікі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, быў старшынём Пастаяннай камісіі па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня, быў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы[5]. Таксама быў намесьнікам дзяржаўнага сакратара — сябрам Сталага камітэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads