Васіль Шлапуноў

беларускі навуковец-расьлінавод From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васі́ль Мікала́евіч Шлапуно́ў (1932, Белая Дубрава, Касьцюковіцкі раён, цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь — 2021) — беларускі навуковец-расьлінавод.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Стварыў 16 раянаваных у Беларусі гібрыдаў кукурузы. Распрацаваў пад гэтыя гібрыды аптымізаваныя тэрміны вырошчваньня і гушчыню пасеву, прымяненьне ўгнаеньняў і апрацоўку глебы, а таксама ахову ад пустазельля і тэрміны ўборкі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1988) і прафэсар (1989). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996) і замежны сябра Ўкраінскай аграрнай акадэміі навук (1999). Кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1976) і ляўрэат прэміі Акадэміяў навук Беларусі, Малдовы і Ўкраіны (2006)[1].

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1950 годзе скончыў Мар'інагорскі тэхнікум (Менская вобласьць)[2]. У 1950—1951 гадох працаваў участковым аграномам у Мастоўскай машынна-трактарнай станцыі (МТС; Гарадзенская вобласьць). У 1953—1955 гадох быў аграномам Касьцюковіцкай МТС (Магілёўская вобласьць). У 1955—1959 гадох працаваў памагатым загадніка і загаднікам Давыд-Гарадоцкага дзяржаўнага сортавыпрабавальнага ўчастка (Берасьцейская вобласьць)[3]. У 1960 годзе скончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (Магілёўская вобласьць)[4]. У 1960—1961 гадох быў начальнікам Пінскай раённай сельскагаспадарчай інспэкцыі і галоўным дзяржаўным інспэктарам закупак сельгаспрадуктаў па Менскім раёне[3]. У 1962-м працаўлакаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут земляробства і сэлекцыі (БелНДІЗС)[5]. У 1964-м заняў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка БелНДІЗС[3]. У 1971 годзе заняў пасаду намесьніка кіраўніка па навуковай працы БелНДІЗС. Напісаў навуковыя працы пра вырошчваньне сіласных культураў, аднагадовых траваў і кармавых культураў у прамежкавых пасевах. Распрацаваў палявыя аграфітацэнозы для павелічэньня вытворчасьці кармавога бялку і насеньняводзтва кармавых культураў[5]. У 1976-м быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[3].

У 1979 годзе разам з Георгіем Шайгарэвічам і Раісай Гольдман манаграфію «Прамежкавыя культуры» ў выдавецтве «Ураджай». У 1982-м выпусьціў кнігу «Апрацоўка крыжакветных культураў у Беларусі». У 1988 годзе атрымаў навуковую ступеню доктара сельскагаспадарчых навук. У 1989-м атрымаў навуковую годнасьць прафэсара. У 1991 годзе выдаў кнігу «Палявая кормавытворчасьць». У 1996-м быў абраны акадэмікам Аграрнай акадэміі навук Беларусі. У 1999 годзе яго абралі замежным сябрам Украінскай аграрнай акадэміі навук[5] і выдаў у суаўтарстве манаграфію «Кукуруза» ў выдавецтва «Беларуская навука». У 2001 годзе заняў пасаду загадніка аддзелу палявой кормавытворчасьці БелНДІЗС. У 2002-м выдаў у суаўтарстве кнігу «Вытворчасьць грубых кармоў». У 2005 годзе стаў галоўным навуковым супрацоўнікам Навукова-практычнага цэнтру земляробства НАНБ. У 2006-м выдаў у суаўтарстве кнігу «Кормавытворчасьць»[3].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Напісаў звыш 280 навуковых працаў, у тым ліку 7 манаграфіяў. Стварыў 16 раянаваных у Беларусі гібрыдаў кукурузы, 2 гатункі суданскай травы і гатунак масьлічнай рэдзькі Ніка. Распрацаваў аптымізаваныя тэрміны вырошчваньня і гушчыню пасеву кукурузы ў Беларусі, прымяненьне ўгнаеньняў і апрацоўку глебы пры яе вырошчваньні, а таксама ахову яе ад пустазельля і тэрміны яе ўборкі. Сярод іншага, распрацаваў вырошчваньне 2—3-укосныя аграфітацэнозы аднагадовых траваў. Прапанаваў занаваньне вырошчваньня прамежкавых пасеваў азімых, падсяўных і пажніўных. Удасканаліў вытворчасьць расьліннага бялку для жывёлагадоўлі. Вывучыў зьмяненьне пажыўных уласьцівасьцяў азімага і яравога рапсу, азімай сурэпіцы, белай гарчыцы і масьлічнай рэдзькі ў залежнасьці ад угнаеньняў, гушчыні травастою і апрацоўкі глебы[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads