Масты
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масты́[2] — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яе ракі Зальвянкі. Адміністрацыйны цэнтар Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 15 770 чалавек[1]. Знаходзяцца за 60 км на паўднёвы ўсход ад Горадні. Вузел чыгунак і аўтамабільных шляхоў на Горадню, Ліду, Ваўкавыск.
Масты — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Сучаснае места Масты ўзьнікла ў 1920-я гады на месцы маёнтку Зальвянаў, старажытнаму мястэчку адпавядаюць цяперашнія вёскі Масты Правыя і Левыя[3].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Масты як цэнтар воласьці Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва зьмяшчаецца ў Літоўскай мэтрыцы і датуецца 1486 годам[4]. У 1514 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. У 1539 годзе ў Мастах збудавалі касьцёл, зямлю для якога вылучыла вялікая княгіня Бона Сфорца. Паводле рэвізіі 1561 году, у мястэчку было 9 вуліцаў (Гарадзенская, Менская, Ваўпянская, Віленская, Дзярэчынская, Пяскоўская, Млінская), паром і прыстань. Значную долю ў гандлі Мастоў займаў лес, які сплаўлялі па Нёмане ў Горадню, Коўна і Каралявец[5]. Па 1589 годзе[4] мястэчка ўвайшло ў склад Гарадзенскай эканоміі[6].
У 1601, 1633, 1653 і 1677 гадох згодна з адпаведнымі каралеўскімі прывілеямі Масты атрымалі некаторыя мескія вольнасьці. Прывілей 1633 году дазваляў праводзіць тут штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы штогод. На 1673 год у мястэчку жыло 109 радзінаў[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Масты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1801 году ў Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1-й палове XIX стагодзьдзя павялічылася суднаходзтва і сплаў лесу. На 1833 год у мястэчку было 164 драўляныя будынкі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Мастах працавалі расейская народная вучэльня і ліманаднае прадпрыемства. У 1907 годзе чыгунка злучыла паселішча з Горадняй, Лідай, Ваўкавыскам.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Масты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Масты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Мастоўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірна дамовай 1921 году Масты апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1927 годзе ў мястэчку збудавалі фанэрны завод (у 1931 годзе на ім працавалі 400 чалавек). 17 верасьня 1939 году каля Мастоў мясцовыя камуністы-дывэрсанты зрабілі засаду на чыгунцы, па якой эвакуяваліся польскія жаўнеры[9].
2 лістапада 1939 году Масты ўвайшлі ў БССР, дзе ў кастрычніку 1940 году атрымалі афіцыйны статус працоўнага пасёлку, а з 15 студзеня таго ж году сталі цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 13 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху, у складзе акругі «Беласток» правінцыі Ўсходняя Прусія.
22 ліпеня 1955 году Масты атрымалі статус места. 25 сьнежня 1962 году Мастоўскі раён ліквідавалі[10], а само места перавялі ў склад Ваўкавыскага раёну[11]. 6 студзеня 1965 году зноў сталі цэнтрам адноўленага раёну[12].
- Места на старых здымках
- Масты Правыя. Касьцёл
- Масты Правыя. Інтэр’ер касьцёла
- Масты Правыя. Помнік паўстанцам
- Зальвяны. Сядзіба, 1915—18 гг.
- Фабрыка Канапацкіх, да 1919 г.
- Чыгуначная станцыя, 1907 г.
- Чыгуначная станцыя, да 1919 г.
- Нёман, да 1919 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XVIII стагодзьдзе: 1797 год — 622 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 368 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 156, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 206[13]; 1833 год — 981 чал.; 1885 год — 1317 чал. (623 муж. і 694 жан.), зь іх 380 юдэяў[14]; 1897 год — 2633 чал.[15]
- XX стагодзьдзе: 1940 год — 4,7 тыс. чал.[16]; 1970 год — 11,6 тыс. чал.[17]; 1973 год — 12,3 тыс. чал.; 1998 год — 18,5 тыс. чал.[18]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 17,4 тыс. чал.; 2006 год — 16,8 тыс. чал.; 2009 год — 16 595 чал.[19] (перапіс); 2016 год — 15 948 чал.[20]; 2017 год — 15 883 чал.[21]; 2018 год — 15 838 чал.[22]; 2019 год — 15 770 чал.[1]
Рэлігія
У Мастах дзее некалькі рэлігійных супольнасьцяў:
- Каталіцкая парафія п. н. Маці Божай Тройчы Цудоўнай. Утварылася ў 1992 годзе, касьцёл збудавалі ў 1997 годзе, кансэкравалі 22 ліпеня 2000 году. Абслугоўвае: кс. Рышард Якубец, Мікелеўшчына.
- Праваслаўны прыход у гонар абраза Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасьць» (1997). Настаяцель: протаярэй Уладзімер Саверчанка. Клір: ярэй Віктар Шнайдар.
- Праваслаўны прыход у імя Сьвятога прарока Іліі (1988). Настаяцель: ярэй Уладзімер Мазгоў.
Адукацыя
У Мастах працуюць 3 сярэднія школы, спартовая школа і школа мастацтваў, 6 дашкольных установаў.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне.
Культура
Дзеюць 5 бібліятэк, 2 дамы культуры, кінатэатар.
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
- ААТ «Мастоўдрэў»
- РУП «Мотэкс»
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
У навакольлі зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Масты». У месьце працуе музэй «Лес і чалавек». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Масты»[23].
Славутасьці
- Гаспадарчая пабудова (ХІХ ст.)
- Царква Сьвятога Ільлі Прарока (1910)
- Чыгуначная станцыя (ХІХ ст.)
Страчаная спадчына
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Асобы
- Тацьцяна Баўкалава (нар. 1959) — беларуская акторка
Галерэя
- Краявіды Мастоў
- Чыгуначная станцыя
- Мост
- Нёман
- Уезд
Месты-сябры
- Астраленка, Польшча
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads