Вацлаў Лукша

беларускі каталіцкі сьвятар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вацлаў Лукша (5 студзеня 1892, в. Баброўнікі, Беласточчына - 1962) - каталіцкі сьвятар заходняга абраду, магістар тэалёгіі, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху XX ст.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Паходзіў з сялянскай сям’і Вікенція Лукшы. 29 сакавіка 1910 году вытрымаў іспыт на званьне аптэкарскага вучня пры экзамэнацыйнай камісіі Маскоўскай навучальнай акругі. У 1915 годзе скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю. У час вучобы ўваходзіў у культурна-асьветны гурток беларусаў-сэмінарыстаў.

Пасьвячоны ў сьвятары ў 1915 годзе. У 1918 годзе — пробашч Бранскага касьцёлу ў Бельскім павеце. У 20-30-я гады XX ст. працаваў законавучыцелем, выкладаў рэлігію ў Ваўкавыскай (з 1925 г.) і Гарадзенскай (з 1931 г.) гімназіях. Быў магістрам тэалёгіі і ў 1931—1939 гг. таксама працаваў катэхэтам у гарадзенскіх гімназіях[1].

У самой Гародні ў міжваенны пэрыяд яўных прыхільнікаў беларусізацыі касьцельнага жыцьця сярод сьвятароў амаль не было. Да іх можна аднесьці толькі ксяндза Францішка Грынкевіча (1884—1933) і Вацлава Лукшу, якія, дарэчы, не займалі ў касьцёле адміністратыўных пасадаў.

Памёр у 1962 годзе.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads