Ваўпянка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ваўпя́нка — рака ў Беларусі, у басэйне Нёману. Цячэ ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 165 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Воўпа.

Пачынаецца каля вёскі Шніпава, цячэ Ваўкавыскім узвышшам, упадае ў Воўпаўскае вадасховішча каля вёскі Воўпа (утварылася на рацэ Росі ў сутоках з Ваўпянкай).

Даліна выразная. Абалона двухбаковая. Рэчышча зьвілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае (0,5 км ніжэй за вёску Бойдаты да вёскі Воўпы). Берагі мерна стромкія.

Каля вёскі Цярэшкаў утварылася сажалка (плошча 0,06 км²)[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads