Рось (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рось (рака)
Remove ads

Рось, Рос, Ро́са — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 99 км. Плошча вадазбору 1250 км². Выдатак вады ў вусьці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

У маляўнічай мясьціне ніжэй за ўток ракі Ваўпянкі ўтварылася Воўпаўскае вадасховішча

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца ў забалочанай мясцовасьці за 2 км на захад ад вёскі Лозаў Сьвіслацкага раёну, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Упадае ў Нёман за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дубна Мастоўскага раёну.

Даліна трапэцападобная (шырыня 1 км у вярхоўі да 2,5 км у ніжняй плыні), перасечаная глыбокаўрэзанымі далінамі прытокаў і ярамі. Абалона паміж вёскамі Зарачанамі і Падросьсю Ваўкавыскага раёну адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, забалочаная, парасла хмызьняком, у вусьцевай частцы высокая, сухая (шырыня 400—600 м). Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй зьвілістае. Каля вёскі Лічыцаў і мястэчка Краснасельскага падзяляецца на 2 рукавы, якія ўтвараюць выспы (даўжынёй 1,5 км і 3,5 км).

Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads