Воўпа

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Воўпа
Remove ads

Во́ўпа[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ваўпянцы. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 721 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рось; на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня.

Хуткія факты

Воўпа — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная сынагога, адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[3] і Ўсходняй Эўропе[4][5].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Герб мястэчка, 1792 г.

Упершыню Воўпа ўпамінаецца ў XV ст. як дзяржаўны двор і сяло ў валоданьні вялікага князя Казімера, які ў 1449 годзе перадаў яе канцлеру Алехну Судзімонтавічу. У 1478 годзе тут заснавалі касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Пазьней Воўпа перайшла да роду Гальшанскіх: Павал Гальшанскі пераўтварыў яе ў цэнтар сваіх уладаньняў.

У XVI ст. з ініцыятывы вялікай княгіні Боны ўтварылася Воўпаўскае староства ў складзе Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1624 годзе яго набыў канцлер Леў Сапега для свайго сына, падканцлера Казімера Льва. Апошні ў 1643 годзе прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1662 годзе літоўскія канфэдэраты вынесьлі ў мястэчку сьмяротны прысуд гетману Вінцэнту Гасеўскаму[6].

У XVIII ст. Караліна Тэрэза з Радзівілаў, удава Казімера Лявона Сапегі, перадала Воўпаўскае староства Юзэфу Аляксандру Ябланоўскаму. У 1772 годзе яно складалася зь мястэчка Воўпы з ключамі Дубнам, Старым Дварцом і Калодзежнам. На сойме 1773—1775 гадоў староства атрымаў Юзэф Вінцэнт Плятэр. На 1775 год у мястэчку быў 21 двор. У 1773 годзе на месцы ранейшага збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля з разнымі алтарамі. 21 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі бабёр натуральнага колеру»[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Сынагога на старым малюнку

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воўпа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў дзяржаўны скарб. На 1893 год у Воўпе было 110 двароў, дзеялі касьцёл, 2 праваслаўныя капліцы, сынагога і 2 малітоўныя дамы, працавалі школа, бровар, 2 гарбарні, фарбавальня і 25 крамаў; штогод праводзілася 5 невялікіх кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Воўпу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Воўпа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[8]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Воўпа апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Воўпа ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год у Воўпе было 274 двары, на 1990 год — 670, на 1996 год — 337. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 608 муж., зь іх шляхты 1, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 518, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 86[9]; 1886 год — 1634 чал.[10]; 1893 год — 2027 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1731 чал.[11]; 1970 год — 460 чал.; 1990 год — 1544 чал.[12]; 1996 год — 848 чал.[13]; 1999 год — 842 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 721 чал.

Інфраструктура

У Воўпе працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Міру вуліцаКасьцельная
Мастаўская вуліцаЗамасьцянская

З урбананімічнай спадчыны Воўпы да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Мастоўская. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Замасьцянская вуліца[14].

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads