Велікапольскае паўстаньне (1918—1919)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Велікапольскае паўстаньне (1918—1919)
Remove ads

Велікапо́льскае паўста́ньне (па-польску: Powstanie wielkopolskie) — паўстаньне палякаў Правінцыі Позэн супраць Нямецкай дзяржавы, якое адбылося ў канцы 1918 — пачатку 1919 гг. Палякі дамагліся далучэньня земляў прускай Польшчы да Польскай Рэспублікі замацаваўшы сваю незалежнасьць.

Хуткія факты Дата:, Месца: ...
Thumb
Германская імпэрыя ў даваенных межах 1914: чырвоным — правінцы Позэн

Паўстаньне выбухнула 27 сьнежня 1918 у Познані, падчас візыту ў Польшчу Інагцыя Яна Падарэўскага, які па дарозе ў Варшаву прыехаў 26 сьнежня ў Познань і быў урачыста сустрэты. У той самы дзень Падэрэўскі зрабіў прамову для сваіх суайчыньнікаў, мноства якіх сабралася каля гатэлю Базар[1]. Назаўтра 27 сьнежня свой вайсковы парад па вуліцы Сьвятога Марціна зладзілі немцы — зрываючы польскія і кааліцыйныя сьцягі, нападаючы на польскія ўстановы. Дайшло да сутычак, ў выніку якіх пачалося збройнае змаганьне, падтрыманае аддзеламі, якімі кіравалі Польская Вайскова Арганізацыя ў Прусіі (па-польску: Polską Organizację Wojskową Zaboru Pruskiego)[2][3].

Паўстаньне за кароткі час ахапіла ўсю правінцыю Позэн за выключэньнем яе паўночных і паўднёва-ўсходніх раёнаў. Паўстаньне скончылася 16 лютага 1919 году замірэньнем у Трэвіры (Rozejm w Trewirze), якое пашырыла на фронт паўстаньня Кампьенскае замірэньне ад 11 лістапада 1918 году (якое спыніла Першую сусьветную вайну). Гэта было адно з чатырох (велікапольскае паўстаньне 1806 году, Сейненскае паўстаньне у 1919 годзе і II сылескае паўстаньне ў 1920 годзе) пераможных паўстаньняў па аднаўленьні Польшчы. Першае з польскіх паўстаньняў таго часу, разам з III сылескім паўстаньнем у 1921 годзе, якое дасягнула ўсіх вызначаных мэтаў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads