Верасьніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Верасьні́цкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Верасьніца.

Гісторыя

У 1917 годзе створаны ў складзе Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскай (з 29 жніўня 1919 году да 10 жніўня 1920 году — Гомельскай) губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 10 жніўня 1920 году да 17 ліпеня 1924 году — Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году), з 20 жніўня 1924 году — Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Мазырскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[1].

16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Запясоцкага сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1 студзеня 1933 году — 842 жыхары, 117 двароў[2]
  • 1 студзеня 2018 году — 2509 жыхароў, 1395 двароў (1169 — жылыя, 226 — нежылыя)[3]

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1933 году — 6[2]
  • 1 студзеня 1947 году — 5[4]
  • 1 чэрвеня 1955 году — 7[5]
  • 1 студзеня 1964 году — 7[6]
  • 1 студзеня 1968 году — 7[7]
  • 1 студзеня 1974 году — 7[8]
  • 1 студзеня 1981 году — 7[9]
  • 1 студзеня 1986 году — 7[10]
  • 1 студзеня 2018 году — 7[3]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads