Вера Халодная

украінская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Вера Халодная
Remove ads

Вера Васільеўна Халодная у дзявоцтве Ле́ўчанка (па-ўкраінску: Ві́ра Васи́лівна Холо́дна; 5 жніўня 1893, Палтава — 16 лютага 1919, Адэса, УНР) — выбітная ўкраінская кінаакторка эпохі нямога кіно. Здымалася ў асноўным у такіх жанрах, як драма, мэлядрама і кароткамэтражнае кіно і пад кіраўніцтвам рэжысэраў Яўгена Баўэра, Пятра Чардыніна і інш.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Першыя крокі

Вера Леўчанка нарадзілася 5 жніўня 1893 году (па іншых дадзеных — 9 жніўня таго ж году ва ўкраінскім горадзе Полтава, які на той час ўваходзіў ў склад аднайменнай губэрні Расейскай імпэрыі. Яе бацька, Васіль Андрэевіч Леўчанка, быў карэнным падтаўчанінам, скончыў слоўнае аддзяленьне імпэратарскага Маскоўскага ўнівэрсытэту і быў пэдагогам у родным горадзе, а маці — Аляксандра — Марыінскі Інстытут высакародных дзяўчат.

Пасьля сьмерці дзядулі Веры, сям’я пераехала ў Маскву. Там будучая акторка паступіла ў балетную вучэльню Вялікага тэатру. Аднак, пасьля, Вера была вымушана пакінуць балет з-за патрабаваньня бабулі, якая была супраць такога занятку ўнучкі. Дзяўчына працягнула вучыцца ў гімназіі. Праўда, пасьля юная Леўчанка ўсё ж вырашыла стаць акторкай. Шмат у чым на яе ўразіў прыезд у 1908 годзе ў Маскву з Санкт-Пецярбургу адной з самых папулярных тады акторак, Веры Камісаржэўскай.

На выпускным вечары гімназіі 1910 году Вера Леўчанка пазнаёмілася зь юнаком — Уладзімерам Халодным. Ён быў юрыстам па спэцыяльнасьці і захапляўся аўтаспортам, удзельнічаў у аўтагонках, нават выдаваў газэту «Авто». Пасьля, яны пакахалі адзін аднаго, а ўжо неўзабаве пажаніліся, нягледзячы на тое, што родныя абедзьвюх сем’яў былі супраць раньняга шлюбу. У 1912 годзе ў маладых нарадзілася дачка, якую назвалі Яўгеніяй. Падчас родаў лекары папярэдзілі мужа і жонкі, што нараджэньне другога дзіцяці можа быць небясьпечна для жыцьця Веры. Менавіта таму яны вырашылі ўдачарыць яшчэ адну дзяўчынку. Падчас Першай сусьветнай вайны Ўладзімер Халодны пайшоў ваяваць на фронт. У той жа час яго жонка, Вера пачала сваю кар’еру ў кінэматографэ, дзе атрымала вялікую папулярнасьць.

Пачатак кар’еры

Першую ролю маладая акторка згуляла ў фільме Яўгена Баўэра — тргенеўскую гераіню. Баўэр зацьвердзіў Халодную на гэтую ролю амаль адразу дзякуючы яе зьнешнасьці. Менавіта дзякуючы гэтаму фільму старлетка набыла посьпех і славу. Фільм «Жыцьцё за жыцьцё» зь Верай Халоднай у галоўнай ролі дэманстраваўся па два месяцы запар у многіх кінатэатрах з-за вялікага попыту публікі. Акторка пачала атрымліваць лісты ад незнаёмых мужчын з прызнаньнямі ў каханьні. Былі нават такія, якія пісалі, што скончаць жыцьцё самагубствам з-за непадзеленага пачуцьця да яе. Аднак ніякія ўгаворы не дзейнічалі на акторку.

Пасьля Вера Халодная атрымала вестку аб раненьні свайго мужа на фронце. Яна пакінула здымкі і адправілася шукаць шпіталь пад Варшавай, куды трапіў яе цяжка паранены муж. Па словах лекараў, Уладзімер наўрад ці павінен быў выжыць. Яго жонка шмат часу правяла ў шпіталі і ўжо празь нейкі час ён ачуняў.

Прызнаньне

У 1916 годзе ва ўладальніка фірмы «Ханжанкоў і Ко», Аляксандра Ханжанкова, дзе працавала зорка нямога кіно, зьявіўся канкурэнт — Дзьмітры Харытонаў, Харкаўскі прадпрымальнік, уладальнік кінатэатру і пракатнай канторы «Аполло» ў Харкаве зь філіяламі ў Адэсе, Растове-на-Доне, Кіеве, Санкт-Пецярбургу. Ён фінансаваў ў Харкаве здымкі фільмаў, укладваў грошы ў экранізацыю твораў ўкраінскіх аўтараў. Ён адкрыў у Маскве кінаатэлье, але не меў людзей, якія ўмелі прафэсійна рабіць кіно. Менавіта таму сярод мясцовых кінавытворцаў даволі скептычна паставіліся да новага канкурэнта. Аднак, Харытонаў прапанаваў лепшым апэратарам, рэжысэрам і артыстам, якія працавалі ў Ханжанкова, перайсьці да яго за значна больш высокія грошы. Халодная перайшла да кінаатэлье Харытонава пазьней за іншых. Паколькі ўсе сябры ўжо працавалі ў Харытонава, а сям’я ў яе мела патрэбу ў грошах.

Харытонаў не перагружаў сваіх людзей. Калі ў Ханжанкова здымалі ў шалёным тэмпе адзін фільм за адным, Харытонаў даваў магчымасьць адпачываць. За пэрыяд, патрэбны Ханжанкову для выпрацоўкі васьмі фільмаў, у Харытонава здымалі тры. Менавіта дзякуючы гэтаму ў Веры зьявілася час для дзяцей.

Сьмерць і пахаваньне

Кастрычніцкі пераварот 1917 году, адзначаны тэрорам і рэпрэсіямі, прымусіў многіх кінамастакоў бегчы ад бальшавікоў. Пад выглядам летніх кінаэкспэдыцый многія кінэматаграфісты выяжджаюць ва Ўкраіну — у Харкаў, Кіеў, Адэсу і Крым. Улетку 1918 году Дзьмітрыяў Харытонаў і яго акторская трупа зь сем’ямі выехалі ў Ялту, а 28 чэрвеня 1918 году прыбылі ў Адэсу, дзе працягнулі актыўна здымаць фільмы, праводзячы натурныя здымкі ў Адэсе і яе ваколіцах. Акрамя Веры Халоднай, якую суправаджалі сястра Соф’я і дачка Жэня, да кінаэкспэдыцыі далучыліся рэжысэр Пётр Чардынін з жонкай і дачкой, акторы Уладзімер Максімаў, у Харкаве да іх далучыліся Восіп Руніч з жонкай — артысткай тэатру Мікалая Сінельнікава і іншыя. З-за пераезду многіх зорных актораў у абвешчаную УНР, Маскоўская «Кінагазэта» напісала: «лепшыя артыстычныя сілы вывозяцца з Масквы ў новае Запарожжа»". У Адэсе здымкі праходзілі ў атэлье, якое Харытонаў выбудаваў на Францускім бульвары, на адмыслова набытым участку зямлі.

У лютым 1919 году Вера Халодная прастудзілася і захварэла на цяжкую форму грыпу, гэтак званую «гішпанку» — адну з самых страшных хвароб XX стагодзьдзя. І ўжо ад гэтай жа хваробы 16 лютага таго ж году, у 25-гадовым веку, яна раптоўна памерла.

Падчас пахаваньня актрысы ў Адэсе шмат людзей праводзіла Веру Халодную ў апошні шлях. Многія не верылі, што вялікая актрыса памерла. Астатніх зьдзівіла яе сьсінелая ад бальзамовачнага раствору скура. Па горадзе хадзіла шмат чутак. У прыватнасьці, што на самой справе акторку атруцілі, таму што працавала на контрвыведку, па адной вэрсіі — шпіёніла для французаў, па другой — для чэкістаў. Таксама хадзілі чуткі, што лекара шантажавалі, каб прымусіць падпісаць дыягназ «гішпанскі Грып». Нават хадзіла чутка, што пахавалі не Веру Халодную, а невядомую жанчыну, а акторка дзякуючы інсцэніроўцы сьмерці зьбегла за мяжу, таму што паўстала пагроза выкрыцьця яе таямнічай місіі. Быў яшчэ адзін варыянт чутак-нібыта, акторку выкралі, таму што на ёй было шмат каштоўных упрыгожваньняў. Аднак, ніякіх пацьверджаньняў ні адной з тэорыяў не знайшлося.

Уладзімер Халодны пражыў усяго некалькі месяцаў пасьля сьмерці жонкі і памёр ад тыфу.

Яна была пахавана 19 лютага на першых хрысьціянскіх могілках Адэсы. У 1937 годзе камуністычнымі ўладамі могілках было разбураныя. На іх месцы быў адкрыты «Парк Ільіча» з забаўляльнымі атракцыёнамі, а частка была перададзеная мясцоваму заапарку. Цяпер дакладна вядома толькі аб некаторых перапахаваньнях са старых могілак, а дадзеныя аб перапахаваньні Халоднай адсутнічаюць.

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads