Вердаміцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вердаміцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вердамічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Палонкаўскі сельсавет у складзе Сьвіслацкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Палонка.

З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавету[1], 12 кастрычніка 1960 году — тэрыторыя скасаванага Велікасельскага сельсавету.

2 сьнежня 1961 году сельсавет перайменаваны ў Вердаміцкі, цэнтар перанесены ў вёску Вердамічы, да сельсавета далучана частка скасаванага Грынкоўскага сельсавету (вёскі Вялікія Міхалкі, Малыя Міхалкі, Юшкавічы)[2].

15 лістапада 1971 году скасаваны вёскі Галабуды (зьлілася зь вёскай Агароднікі), Салаўі (зьлілася зь вёскай Манчыцы), Духі (зьлілася зь вёскай Казейкі), хутар Малая Сьвянціца[3].

23 лютага 1976 году ў склад сельсавету з Поразаўскага пассавету перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі), у склад Сьвіслацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Казейкі, Монтаўты, Несьцеравічы, Сакі, Ханчыцы)[4].

У 1986 годзе скасавана вёска Даўнары[5]. 20 ліпеня 1992 году 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі) вернуты ў склад Поразаўскага пассавету.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 1347 чалавек[6], зь іх 78,3 % — беларусы, 14,8 % — палякі, 4,2 % — расейцы[7].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads