Верхняя Вугоршчына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Верхняя Вугоршчына
Remove ads
Remove ads

Верхняя Вугоршчына (па-вугорску: Felső-Magyarország or Felvidék, па-славацку: Horné Uhorsko) — назва тэрыторыі ў паўночнай частцы Каралеўства Вугоршчына. У цяперашні час прыкладна супадае з тэрыторыяй Славаччыны[2][3][4][5]. У часе асманскіх войнаў назва Верхняя Вугоршчына распаўсюджвалася толькі на паўночна-ўсходнія рэгіёны Вугорскага каралеўства, а паўночна-заходнія адносіліся да Ніжняе Вугоршчыны. У XVIII—XIX стагодзьдзях гэтае азначэньне стала ўжывацца ў дачыненьні да ўсёй паўночнае часткі каралеўства.

Thumb
«Cassovia: Superioris Hungariae Civitas Primaria»[1], панарама з Civitates orbis terrarum. Касовія (Кошыцы) — «сталіца» Верхняй Вугоршчыны, 1617.

Насельніцтва Верхняй Вугоршчыны было разнастайным і складалася са славакаў, вугорцаў, немцаў і русінаў. Паводле першых поўных дэмаграфічных зьвестак, што зьяўляюцца ў XVIII стагодзьдзі, славакі складалі большасьць насельніцтва[6]. Яны называлі гэтую тэрыторыю тэрмінам «Slovensko» (бел. Славаччына), вядомым у пісьмовых крыніцах яшчэ з XV стагодзьдзя, аднак без акрэсьленых межаў і бяз пэўнага вызначанага статусу ў Вугоршчыне[7]. У вугорскай літаратуры гэты рэгіён часта завецца «Felvidék» (бел. Узвышша)[8].

Remove ads

Этымалёгія

Гістарычнае ўжываньне

Гістарычныя значэньні:

  1. Стары вугорскі тэрмін Felső-Magyarország (літаральна «Верхняя Вугоршчына») ў XVI—XVIII стагодзьдзях фармальна тычыўся сучаснай тэрыторыі Славаччыны і нефармальна — усяе паўночнае часткі каралеўства Вугоршчына ў XIX стагодзьдзі.
  2. У асобных дакумэнтах XVI стагодзьдзя тэрыторыя каралеўства Вугоршчына, населеная славакамі, завецца «Sclavonia» або «Slováky», што вылучае рэгіён як этнічна, так і геаграфічна[9].
  3. Вугорскае слова Felvidék (літаральна «ўзвышша», «узвышэньне») мела некалькі нефармальных значэньняў:
  • У XVIII—XIX стагодзьдзях магло азначаць:
    • горную паўночную частку каралеўства Вугоршчына ў адрозьненьне ад раўнінных паўднёвых земляў
    • увогуле тэрыторыі, якія знаходзіліся на большай вышыні, чымся дадзены населены пункт
    • сынонім тагачаснаму значэньню Felső-Magyarország
  • Пасьля Першай сусьветнай вайны значэньне тэрміну абмяжоўвалася Славаччынай і Карпацкай Русьсю, а па Другой сусьветнай вайне стала тычыцца толькі Славаччыны. Адначасна слова felvidék захавалася ў значэньні «ўзвышша», напрыклад, Balaton-felvidék[10], пагоркавы рэгіён і нацыянальны парк[11] ля возера Балатон.

Сучаснае ўжываньне

Па I сусьветнай вайне значэньне вугорскага слова Felvidék (Felső-Magyarország выйшла з ужытку) звузілася да Славаччыны і Карпацкай Русі. Цяпер выкарыстаньне слова Felvidék ў дачыненьні да сваёй краіны славакі лічаць абразаю[12], і яно ўжываецца вугорцамі выключна ў гістарычнай літаратуры для апісаньня сярэднявечнае тэрыторыі (хоць на той час гэты тэрмін яшчэ не ўвайшоў ва ўжываньне). Нават у дачыненьні да трох дзяржаваў рэгіёну, што засталіся ў складзе Вугоршчыны пасьля Першай сусьветнай вайны, цяпер ужываецца выраз Паўночная Вугоршчына (Észak-Magyarország), а ня Верхняя. Аднак прадстаўнікі вугорскай меншасьці ў паўднёвых памежных рэгіёнах Славаччыны працягваюць карыстацца звыклай назвай[13] дзеля азначэньня тэрыторыі пражываньня пераважна вугорцаў[14]. Некаторыя называюць сябе felvidéki magyarok (бел. «верхнія вугорцы»).

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads