Вершнік (шахматы)

шахматная фігура From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ве́ршнік[1], конь[2], ко́ньнік[3] (♘♞) — лёгкая шахматная фігура. У пачатку партыі кожны з апанэнтаў мае па два вершнікі, разьмешчаныя на палёх b1, g1 (белыя) і b8, g8 (чорныя вершнікі).

Thumb Thumb
Thumb
Thumb
Магчымыя хады вершніка

Хады вершніка

Вершнік можа хадзіць на любое поле дошкі, не занятае іншай сваёй фігурай, наступным чынам: дзьве клеткі ў адзін бок і адна клетка ў іншы бок (у форме літары Г у розных варыяцыях). Пасьля кожнага ходу вершнік трапляе на клетку супрацьлеглага колеру. Унікальнасьць гэтай фігуры ў тым, што вершнік адзіны можа скакаць церазь любыя іншыя фігуры, якія сустракаюцца на ягоным шляху.

Вершнік у шахматнай партыі

Па вартасьці вершнік прыблізна роўны афіцэру ці тром латнікам. Тры вершнікі прыблізна роўныя візыру альбо двум ладзьдзям.

У закрытых пазыцыях вершнік мае перавагу над афіцэрам, бо мае ўласьцівасьць скакаць церазь іншыя фігуры. У латнікавых эндшпілях вершнік слабейшы, таму што мае значна меншую манэўравасьць: каб прайсьці ад аднаго боку дошкі да іншага, яму патрэбна больш хадоў, чым афіцэру і тым больш іншым фігурам.

Хуткія факты Шахматныя фігуры ...

Гэтаксама як і ў выпадку з двума каралямі і афіцэрам, адзін вершнік ня можа паставіць мат каралю суперніка. Аднак гэта адзіная фігура, якая можа атакаваць фігуры суперніка, сама не станаючы пад іхні ўдар. Вершнік вельмі прыдатны дзеля пастаноўкі відэльцу фігурам суперніка.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads