Войса (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Войса (возера)
Remove ads

Во́йса — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 4 км на паўночны ўсход ад Браслава. Належыць да групы Браслаўскіх азёраў.

Возера
Войса
Thumb
Панарама Войсы
Возера Войса
КраінаБеларусь
Плошча4,88 км²
Плошча вадазбору249 км²
Максымальная глыбіня9,1 м
Сярэдняя глыбіня4,5 м
Найбольшая даўжыня3,75 км
Найбольшая шырыня1,6 км
Даўжыня берагавой лініі15,2 км
Вышыня над узроўнем мора127 м[1]
Аб’ём вады14,16 млн м³
Каардынаты55°40′33″ пн. ш. 27°5′44″ у. д.
Войса на мапе Беларусі ±
Thumb
Войса
Войса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Войса знаходзіцца ў басэйне ракі Друйкі. Плошча возера складае 4,88 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 9,1 м, сярэдняя — 4,5 м. Даўжыня возера — 3,75 км, найбольшая шырыня — 1,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 15,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 14,16 млн м³, плошча вадазбору возера — 249 км².

Катлавіна складанага тыпу. Схілы катлавіны высокія, абразійныя. На поўдні і захадзе схілы спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія возера вельмі зьвілістая.

У катлавіне возера можна вылучыць цэнтральны плёс з плоскім дном, а таксама паўночны, заходні і паўднёвы плёсы, аддзеленыя аставамі альбо падняцьцямі. Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ў паўднёвым плёсе.

На возеры знаходзяцца 4 астравы агульнай плошчай 0,11 км².

На мелкаводзьдзі дно пяшчанае, на большых глыбінях — высланае глеем.

Прыбярэжная расьліннасьць утварае перарывістую паласу шырынёй 15—20 мэтраў. Расьліннасьць распаўсюджаная для глыбіні 2—4 мэтры.

Войса злучанае пратокаві з азёрамі Струста і Несьпіш.

Возера ўваходзіць у зону адпачынку «Браслаў». Па возеры праходзіць водны турысцкі маршрут.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads