Вольга Гронская

беларуская паэтка, перакладніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́льга Часла́ваўна Гро́нская (у дзявоцтве Гурло́; нар. 10 чэрвеня 1978, пасёлак Крывічы, Мядзельскі раён Менскай вобласьці БССР) — беларуская паэтка, перакладніца. Кандыдат філялягічных навук.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў 1978 року ў пасёлку Крывічы. Скончыла Крывіцкую сярэднюю школу (1995), рамана-германскае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ, а затым асьпірантуру пры ім па спэцыяльнасьці „выкладчык нямецкай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры“. У 2003 абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Хранатоп прозы Інгеборг Бахман». Працуе на філфаку БДУ. Кандыдат філялягічных навук, дацэнт.

Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1].

Жыве ў Менску.

Remove ads

Творчасьць

Дэбютавала ў часопісе „Першацвет“ у 1996 року. Публікавалася таксама ў часопісе „Маладосьць“, газэце „Літаратура і мастацтва“, зборніку „Дар зямны“. Выдала зборнік паэзіі «АдВольная міфалогія» (2013).

Перакладае зь нямецкай і польскай моваў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца» і «Фрагмэнты»[2]. На беларускую мову пераклала раман нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана «Тыль» (2020)[3].

Прэміі і ўзнагароды

Ляўрэатка прэміі «Залаты апостраф» (2019)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads