Маладосьць (часопіс)
беларускі часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Маладо́сьць» (наркам. Маладосць) — беларускі штомесячны грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадзка-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».
Remove ads
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны ільготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны ільготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.
Remove ads
Гісторыя
З 1988 году да пачатку 2000-х і з 2013 году выдаецца «Бібліятэка часопіса «Маладосьць»» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменьнікаў.
У 2002—2012 гадох часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Цяпер у складзе выдавецкага дома «Звязда».
Зьмест публікацый
Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесьці, апавяданьні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадзка-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». Зьявіліся новыя часткі: «Вяртаньне», «Cathedra», «Гістфакт». У 1970—1980-я гады ў «Маладосьці» былі каляровыя ўкладкі, прысьвечаныя беларускаму жывапісу.
Remove ads
Галоўныя рэдактары
- Аляксей Кулакоўскі (1953—1958)
- Пімен Панчанка (1958—1966)
- Алесь Асіпенка (1966—1972)
- Генадзь Бураўкін (1972—1978)
- Васіль Зуёнак (1978—1982)
- Анатоль Грачанікаў (1982—1991)
- Генрых Далідовіч (1991—2002)
- Раіса Баравікова (2002—2011)
- Тацяна Сівец (2011)
- Сьвятлана Воцінава (2012—2021)[1]
- Вольга Рацэвіч (з 2021 г.)
Аўтары
У часопісе друкаваліся пісьменьнікі Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Васіль Вітка.
Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімер Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнека, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімер Камейша, Уладзімер Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак. З 1988 па 1992 год у часопісе былі надрукаваны: «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі пэрыяды» Міколы Ермаловіча, «Споведзь» Ларысы Геніюш, «Дзёньнік» Язэпа Драздовіча і вершы Масея Сяднёва.
З сучасных — Раіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads