Вольга Шутава
беларуская сьпявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Паўлаўна Шу́тава (15 лютага 1944, в. Загародная, Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць — 26 лістапада 1999) — беларуская сьпявачка (альт). Заслужаная артыстка БССР (1973).
Скончыла ў 1972 годзе Ўсерасейскую творчую майстэрню эстраднага мастацтва ў Маскве. Творчы шлях пачала ў мастацкай самадзейнасьці. У 1968—1996 гадах салістка Беларускай філярмоніі. Яе творчасьці ўласьцівы задушэўнасьць у перадачы эмацыйнага зьместу песень, у тым ліку народных. У рэпэртуары пераважалі творы беларускіх і расейскіх кампазытараў, беларускія народныя песьні.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads