Волька Выганоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́лька Выгано́ўская (па-польску: Wólka Wygonowska, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Волька Выганоўска, па-падляску: Vôlka Vyhunôvśka) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Арлянскай гміне Бельскага павету.
У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя [2].
Remove ads
Гісторыя
Назва вёскі выводзіцца ад прозьвішча першых уладальнікаў — роду Ваганоўскіх. Ваганоўскія выводзіліся зь Берасьцейскага павету, дзе атрымалі ў 1486 г. уладаньні ад вялікага князя Казімера Ягелончыка. Уніяцкая парафія сьв. Архістратыга Міхаіла ў Вольцы Выганоўскай успамінаецца ўпершыню ў 1727 годзе. Вёска 31 студзеня 1946 г. была спаленая жаўнерамі польскага нацыяналістычнага Нацыянальнага вайсковага задзіночаньня пад камандаваньнем капітана Рамуальда Райса[2].
Remove ads
Асобы
- Міхал Баброўскі (1784 або 1785 — 1848) — беларускі славіст і арыенталіст, дасьледнік старажытных славянскіх рукапісаў і кірылічных старадрукаў, уніяцкі і праваслаўны сьвятар
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads