Вормсі

востраў у Эстоніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вормсі
Remove ads

Вормсі (па-эстонску: Vormsi, па-швэдзку: Ormsö) — чацьвёрты па велічыні востраў Эстоніі пасьля Саарэмаа, Хіюмаа і Муху). Зьяўляецца часткай Маанзундзкага архіпэлягу Балтыйскага мора.

Хуткія факты Месца, Плошча ...

Адміністрацыйна ўваходзіць у склад павету Ляэнэмаа. Аддзелены ад вострава Хіюмаа пралівам Муху да 12 км шырынёй. Плошча 93 км². Паверхня нізінная (вышыня да 10 м). Галоўны населены пункт — Хула. Як і суседнія астравы, Вормсі малаўрадлівы, бо ўтвораны галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладамі антрапагэену. Глебы друзавыя і пясчаныя. Ёсьць сасновыя лясы, а па берагах зарасьнікі трысьнягу. Асноўныя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля. Насельніцтва 399 чалавек (2010).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads