Маанзундзкі архіпэляг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маанзундзкі архіпэляг
Remove ads

Маанзундзкі архіпэляг (ад нямецкай назвы праліву Муху-Вяйн — Moonsund), або Заходні Эстонскі архіпэляг (па-эстонску: Lääne-Eesti saarestik) — група астравоў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, належыць Эстоніі.

Хуткія факты Амываючыя акваторыі, Колькасьць астравоў ...

Агульная плошча — каля 4 тысячаў км². У склад архіпэлягу ўваходзяць чатыры буйныя астравы: Саарэмаа, Хіюмаа, Муху і Вормсі і каля 500 дробных. Ад мацерыка аддзяляецца пралівам Вяйнамэры, які складаецца з праліваў Суўр-Вяйн паміж мацерыком і Муху і Вааз-Вяйн паміж мацерыком і Вормсам. Найбольшая вышыня — 54 м (ўзгорак Раўнамягі на востраве Саарэмаа).

Клімат умераны марскі, лагодны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае −4 °C, ліпеня — 17 °C. Ападкаў 550 мм у год. Вялікая колькасьць азёр. Астравы малаўрадлівыя, бо складаюцца галоўным чынам з вапнякоў і марскіх адкладаў антрапагэну. Глебы друзавыя і пясчаныя. Расьліннасьць прадстаўлена лугамі і беднымі хваёвымі лясамі, па берагах сустракаюцца зарасьнікі трысьнягу.

На астравах ёсьць запаведнікі Війдумяэ й Вільсандзі. Найбуйнейшыя гарады — Курэсаарэ (Саарэмаа, насельніцтва — 14 тысячаў чалавек) і Кярдла (Хіюмаа, 4 тысячы чалавек).

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads