Восаў (Польшча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́саў (па-польску: Ossów) — вёска ў гміне Валомін Валомінскага павету Мазавецкага ваяводзтва Польшчы. Восаў ляжыць на рацы Доўгая.
Remove ads
Гісторыя
13—14 жніўня 1920 году вёска стала арэнай бою частак польскай і бальшавіцкай арміі, у якой бальшавікі атрымалі паразу. У бітве загінуў ксёндз Ігнацы Скарупка[2].
У памяць бітвы адбываюцца гістарычныя рэканструкцыі, чэмпіянат Польшчы па ваенна-кавалерыйскім спорце[2], а таксама фэст.
Інфраструктура
У вёсцы знаходзяцца школа й рэміза добраахвотнай пажарнай каманды.
Інфармацыя для турыстаў
У вёсцы знаходзяцца:
- Польскія ваенныя могілкі польска-бальшавіцкай войны са склепам, помнікам генэралу Юзафа Галера, а таксама дубамі памяці ў гонар загінулых у смаленскай авіякатастрофе[2],
- Ваенныя могілкі 22 бальшавікоў—ахвяр польска-бальшавіцкай войны (адкрытыя ў 2010 годзе)[2],
- Міні-музэй[2],
- Помнік ксяндзу Скарупцы[2],
- Помнік устаноўлены на месцы, куды пасьля бітвы прынесьлі цела ксяндза Скарупкі[2],
- Крыж устаноўлены на месцы сьмерці ксёндза Скарупкі[2],
- Крыж устаноўлены на месцы, куды пасьля бітвы прынесьлі целы жаўнераў[2],
- Крыж устаноўлены на месцы, куды найдалей дайшлі бальшавікі[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads