Ігнацы Скарупка
польскі каталіцкі сьвятар, вайсковы капэлян From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацы Ян Скарупка (па-польску: Ignacy Jan Skorupka; нар. 31 ліпеня 1893 году ў Варшаве[2] — пам. 14 жніўня 1920 году ў Восаве[3][4]) — польскі каталіцкі сьвятар, вайсковы капэлян.
Выпускнік Пецярбурскай сэмінарыі (1916), працаваў у Расеі. З 1918 году ў Польшчы. У ліпені 1920 году добраахвотнікам служыў у Войску Польскім у якасьці ваеннага капэляна. Удзельнічаў у бітве за Восаў[5]. Загінуў у атацы на бальшавіцкія пазыцыі, калі ішоў супраць ворагаў з крыжам у высока паднятай руцэ[4]. Пахаваны быў на варшаўскіх могілках Павонзкі.
Пасьмяротна узнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна Віртуці Мілітары (1920)[4], а таксама Ордэнам Белага Арла (2010)[6].
Яго асобу прыпамінаюць у якасьці прыкладу патрыёты й героя[7], а таксама сымбаля Варшаўскай бітвы. Маляваны на шматлікіх карцінах, заўсёды з крыжам у паднесенай руцэ (Jerzy Kossak, «Cud nad Wisłą»; Wiktor Gutowski, «Ksiądz Ignacy Skorupka prowadzący do ataku pod Radzyminem», іншыя). У яго памяць паставілі таксама помнікі і скульптуры.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads