Рэсьпіраторная інфэкцыя
заражэньне вірусам і бактэрыяй паветрана-кропельным шляхам From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэсьпіраторная інфэкцыя — заражэньне вірусам (адэнавірус, грып, парагрып і рэсьпіраторна-сэнтыцыяльны) і бактэрыяй (пнэўмакок, стафілякок і стрэптакок) паветрана-кропельным шляхам (кашаль і чых).
Выклікае ліхаманку і атручаньне. Паражае верхнія дыхальныя шляхі: нос, глотку, гартань і дырху. У дзяцей падчас эпідэміі ўзьнікае запаленьне дыхнікаў і лёгкіх. Сярод вірусаў вылучаюць вірусы грыпу і парагрыпу, адэнавірусы, каранавірусы, рынавірусы і рэавірусы[1].
Remove ads
Папярэджаньне
Заражэньне прадухіляецца праз пазьбяганьне набліжэньня на адлегласьць мэтру да людзей з гарачкай і кашлем, уніканьне дотыкаў да рота і носа, пазьбяганьне шматлюдных месцаў, штодзённае шматразовае мыцьцё рук вадой з мылам, штодзённае праветрываньне жылых памяшканьняў, выкарыстаньне масак пры стасунках з хворымі, працяглы начны сон, устойлівы расклад прыёму багатай на вітаміны ежы і штодзённае разьмінаньне. Таксама карысна пазьбягаць пасіўнага тытунепаленьня і рабіць прышчэпку[1].
Remove ads
Чыньнікі
Заражэньню спрыяе набліжэньне да хворых на адлегласьць мэтру і дотык да брудных паверхняў. Таксама шкодзіць наяўнасьць пастаяннага ачага заражэньня ў выглядзе карыесу зубоў, адэноідаў у насаглотцы і танзіліту. Адмоўна ўплывае аслабленая імунная сыстэма ў выніку стрэсу, нястачы вітамінаў і штучнага выкормліваньня ў грудным узросьце[1].
Праявы
Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпэратуру, чханьне, кашаль, насмарк, дрыжыкі і боль у цягліцах[2].
Беларусь
Штогод ад хваробы церпяць каля 1/3 насельніцтва Беларусі[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads