Востраў сьлёз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў сьлёз, Востраў Мужнасьці і Смутку — мэмарыял, прысьвечаны беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане ў 1979—1989 г.
мэмарыял | |
Востраў сьлёз | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°54′35.58″ пн. ш. 27°33′16.52″ у. д. |
Аўтар праекту | Ю. Паўлаў |
Дата заснаваньня | 1988 |
Будаваньне | 1988—3 жніўня 1996 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь |
Востраў сьлёз на мапе Беларусі ![]() ![]() Востраў сьлёз | |
![]() |
Комплекс разьмешчаны на востраве ў штучна пашыраным рэчышчы Сьвіслачы, у цэнтры старога Менску, паміж Траецкім прадмесьцем і колішнім Замчышчам. Будаўніцтва мэмарыялу пачалося ў 1988 годзе, калі Афганская вайна яшчэ ня скончылася. Цалкам комплекс быў адкрыты 3 жніўня 1996. За аснову пры праектаваньні Храма бралася першапачатковае аблічча Храма Ефрасіньні Полацкай XI ст.
Трапіць на востраў можна па перакідным арачным мосьце. Адразу на ўваходзе наведвальнікаў сустракае бронзавы абраз Божай Маці ўмураваны ў камень. На гэтым камяні — тэкст па-беларуску: «сынам, якія загінулі ў Афганістане, узведзены гэты храм…», — і далей радкі: «Каб зла не было ні на сваёй, ні на чужой зямлі…»
У складзе мэмарыялу вылучаецца невялікая капліца, на сьценах якой напісаныя імёны ўсіх беларусаў, якія загінулі ў Афганістане — 771 імя. Гэта беларусы, ураджэнцы рэспублікі, і тыя, хто пахаваныя на беларускай зямлі.
Таксама на востраве разьмяшчаюцца скульптура маленькага анёла, які плача й велізарныя камяні з высечанымі на кожным зь іх назвамі афганскіх правінцыяў, дзе вялі баі савецкія падразьдзяленьні.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Востраў сьлёз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads