Воткінск
горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́ткінск (па-расейску: Воткинск) — горад (з 1935) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Воткінскага раёну Ўдмуртыі. Насельніцтва 98,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1759 годзе.
Разьмешчаны ў Прыкам’і, на рацэ Вотка (басэйн Камы), за 55 км на паўночны ўсход ад Іжэўску. Выцягнуты ўздоўж берагу Воткінскай сажалкі — штучнай гаці на рацэ Вотка. Зьяўляецца чыгуначнай станцыяй. За 30 км ад Воткінску на Каме знаходзіцца Воткінская ГЭС.
Асноўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — Воткінскі завод (выпускае ракетную тэхніку, у тым ліку міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты «Топаль-М», нафтагазавае абсталяваньне, станкі, бытавую тэхніку і інш.). Таксама працуюць цагельня, заводы газавай апаратуры, радыётэхналягічнага абсталяваньня, лесапільны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads