Воўк (сузор’е)
сузор’е паўднёвай паўкулі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Воўк (па-лацінску: Lupus, Lup) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Воўк быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Разьмешчана між Цэнтаўрам і Скарпіёнам.
Remove ads
Адметнасьці

Зоркі
Воўк ня ўтрымлівае надта яскравых зорак, але ў ім месьцяцца каля 30 зорак 2-й і 3-й зорнай велічыні, а таксама 70 зорак, большых за 6-ю, у ліку якім ёсьць падвойныя і кратныя зорныя сыстэмы. Патрык Мур у сваім каталёгу даў найярчэйшым зоркам наступныя імёны: Мэнь ((南)門) — α Воўка, Кэ Кўань (騎官) — блакітнаму гіганту β Воўка.
Большасьць найярчэйшых зорак адносіцца да OB-асацыяцыі Скарпіёна-Цэнтаўра.
Аб’екты глыбокага космасу
Паводле розных крыніцаў, з 30 красавіка на 1 траўня 1006 году звышновая SN 1006 знаходзілася ў сузор’і Воўка.
Remove ads
Гісторыя і міталёгія
У даўнія часы сузор’е разглядалася як астэрызм у сузор’і Цэнтаўра і абазначала адвольную жывёлу, прынесеную ў ахвяру Цэнтаўру. Ад сузор’я гэты кавалак неба не адасаблялі да Гіпарха Нікейскага, які назваў сузор’е Therion (па-беларуску: зьвер) у 200-х гадох да н. э. Але і да Пталемэя сузор’е не асацыявалася зь нейкай пэўнай жывёлай — назва «Воўк» зьявілася ў лацінскім перакладзе пталемэеўскіх працаў.
Імаверна, што грэцкае сузор’е насамрэч паходзіла з бабілёнскай фігуры, вядомай пад назвай «Разьюшаны пёс» (UR.IDIM). Гэта была дзіўная пачвара з галавой і целам ад чалавека, і нагамі і хвастом ад ільва (клінапісны знак UR любую драпежную жывёлу: ільва, воўка, сабаку і іншых). У вядомых крыніцах яе знаходзілі разам з богам Сонца і іншай міталягічнай істотай, чалавекам-зубром, што, магчыма, і паўплывала на грэцкае сузор’е Цэнтаўра.[1]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads