Гідра (сузор’е)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гідра (па-лацінску: Hydra, Hya) — найбуйнейшае з 88 сузор’яў, якое распасьцертае на плошчы 1303 квадратных градусаў. Гэта таксама і найдаўжэйшае з сузор’яў: яно распростана на даўжыні больш як 100 градусаў — яго паўднёвы канец упіраецца ў Шалі і Цэнтаўра, а паўночны кут мяжуе з Ракам.[1] Сузор’е мае багатую гісторыю: ад бабілёнцаў і грэкаў (сузор’е было пералічана Пталемэем разам у складзе 48 сузор’яў) да нашага часу, сузор’е заўсёды ўваходзіла ў зорныя атлясы; цяпер Гідра зьяўляецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Назва сузор’я азначае вадзяную зьмяю. На Беларусі сузор’е можна назіраць у канцы зімы і на пачатку вясны.[2]
Акрамя Гідры існуе таксама сузор’е Паўднёвая Гідра (па-лацінску: Hydrus).
Remove ads
Гісторыя
Грэцкае сузор’е Гідра ёсьць адаптацыяй больш старажытнага бабілёнскага сузор’я: MUL.APIN згадвае «зьмяінае» сузор’е (MUL.DINGIR.MUŠ), якое аддалена адпавядае Гідры. Было ў бабілёнцаў усяго два «зьмяіныя» сузор’і — другое сталася правобразам грэцкай Зьмяі. Першая ж зьмяя была міталягічным гібрыдам зьмяі, льва і птушкі.[3]
Форма Гідры адлюстроўвае зьмяю, што круціцца, і суадносіцца зь некаторымі старажытнагрэцкімі мітамі. Так, адзін зь мітаў распавядае, што гругана паслалі начэрпаць у келіх вады для Апалёна, а ў келіху ён прынёс вадзяную зьмяю. Пабачыўшы падман, Апалён са злосьцю кінуў гругана, келіх і зьмяю на неба. Таксама сузор’е асацыюецца зь Лернейскай гідрай — шматгаловай зьмеепадобнай пачварай, якую забіў Гэркулес (прадстаўлены асобным сузор’ем).[1]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads