Воўпаўская сынагога

From Wikipedia, the free encyclopedia

Воўпаўская сынагога
Remove ads

Во́ўпаўская сынаго́га — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воўпе. Знаходзілася ў цэнтры мястэчка, на Школьным двары. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Воўпаўская сынагога
Thumb
Воўпаўская сынагога
КраінаБеларусь
ВёскаВоўпа
Каардынаты53°22′00″ пн. ш. 24°22′00″ у. д.
КанфэсіяЮдазім
Тып будынкасынагога
Архітэктурны стыльдраўлянае дойлідзтва
Дата заснаваньняXVII стагодзьдзе[1]
Дата скасаваньня1941—1944
Станзьнішчаная
Воўпаўская сынагога на мапе Беларусі
Thumb
Воўпаўская сынагога
Воўпаўская сынагога
Воўпаўская сынагога на Вікісховішчы

Воўпаўская сынагога лічыцца адной з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[2] і Ўсходняй Эўропе[3], шэдэўрам драўлянага дойлідзтва[4].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сынагога. Э. Казіміроўскі, 1930 р.
Thumb
Сынагога, 1933 р.

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляную сынагогу ў Воўпе збудавалі ў першай палове XVIII стагодзьдзя, пазьней некалькі разоў яна нязначна дабудоўвалася[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У пачатку XIX стагодзьдзя купалападобныя скляпеньні сынагогі пафарбавалі ў цёмна-сапфіравы колер, укрылі «бліскучымі» залатымі зоркамі. Сьцены пафарбавалі ў простым трамплей(fr)-стылі дзеля падабенства з клясычнымі мураванымі будынкамі[5].

Найноўшы час

У 1929 року будынак улучылі ў сьпіс культурных славутасьцяў міжваеннай Польскай Рэспублікі[5]. У Другую сусьветную вайну будынак сынагогі спалілі нацысты[5].

У 2015 року рэпліку Воўпаўскай сынагогі збудавалі ў месьце Білгараі (Польшча).

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Сучасная рэпліка ў Білгараі

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Стаяла на каменным падмурку і мела традыцыйную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: высокі галоўны аб’ём у атачэньні прыбудоваў пад 1-схільнымі дахамамі[6]. З боку галоўнага фасада прыбудовы складалі самастойную архітэктурную кампазыцыю, цэнтрам якой быў уваходны прытвор з здвоенымі аркавымі вокнамі ў цэнтры і дзьвярыма з бакоў. Над прытворам узвышаўся 2-схільны дах з шырокім прычолкам. Абапал прытвора стаялі 2-ярусныя вежы пад высокімі 2-яруснымі дахамі. Адметнасьцю вежаў быў арыентаваны на вонкавыя бакі галерэйны балькон з разнымі слупамі і парэнчамі. Асноўны аб’ём вылучаўся высокім 3-ярусным дахам, акцэнтам якога быў фігурны франтон з слыхавым акном. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаліся аркавымі здвоенымі аконнымі праёмамі, аздабляліся разнымі паскамі і карнізамі[7].

Галоўная заля мела памер 13 × 12,80 м з купалападобнай стольлю, апісанай гісторыкамі мастацтва Марыяй і Казімерам Пяхоткамі «найбольш уражвальнай з усіх вядомых драўляных столяў у Эўропе»[8]. Гэта тлумачыцца таксама і тым, што хрысьціянам не забаранялася будаваць з цэглы і каменьня, таму падобныя эўрапейскія пабудовы з дрэва сустракаюцца рэдка. Вышыня сьценаў асноўнае залі складала 7,2 м. Скляпеньні ўзвышаліся на 14 мэтраў, падзеленыя арнамэнтаванымі балюстрадамі на тры ярусы. Кожны ярус складаўся зь некалькіх закручаных сэкцыяў, аблямаваных драўлянымі панэлямі, якія складалі купалападобныя скляпеньні. Купал падтрымліваўся чатырма драўлянымі калёнамі, якія атачалі біму, і тросамі ўверсе[5]. Каўчэг Запавету меў выгляд штукарскі зробленай, шмат’яруснай пушкі з разьбою і размаляванай, з калёнамі, барэльефамі-мэнорамі, вазамі, россыпамі кветак, вежамі, скрыжалямі дзесяці прыказаньняў і арлом[5].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads