Вуж звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуж звычайны (Natrix natrix) — від паўзуноў сямейства вужовых са значнай колькасьцю падвідаў. Самы шматлікі і пашыраны від зьмеяў у Беларусі.
Remove ads
Апісаньне
Даўжыня цела 50—70 см, радзей да 100 см, хваста — каля 20 см, маса 80—300 г. Ад іншых зьмеяў вуж адрозьніваецца дзьвюма вялікімі жоўтымі, ярка-аранжавымі або белаватымі плямамі па баках галавы. Сьпіна шэрага, іншы раз амаль чорнага колеру. На брушку стракаты малюнак.
Распаўсюджаньне
Вуж звычайны распаўсюджаны амаль па ўсёй Эўропе (акрамя паўночнай часткі). Пашыраны на паўночным захадзе Афрыкі, а таксама ў Азіі да Ўсходняй Сыбіры і Ірану. У Беларусі вуж сустракаецца практычна ва ўсіх рэгіёнах.
Літаратура
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл., Ін-т заалогіі АН Беларусі. — Мн.: «БелЭн», 1996.— 235 с. ISBN 985-11-0067-6.
Вонкавыя спасылкі
Вуж звычайны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads