Вук Бранкавіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вук Бра́нкавіч (па-сэрбску: Вук Бранковић; каля 1345 — 6 лістапада 1397) — родапачынальнік сэрбскай дынастыі Бранкавічаў. Сын сэвастакратара Бранка Младэнавіча, які валодаў Охрыдам і быў набліжаным да цара Ураша V. Вук Бранкавіч каля 1370 году стаў валадаром вобласьці Косава з гарадамі Прышціна, Вучытрн і Зьвечан. У 1377 годзе пад ягоную ўладу патрапіла Скоп’е, а ў 1378 — Прызрэн.

Вук быў зяцем князя Лазара й ўдзельнічаў у бітве на Косавым полі 1389. Пасьля паразы быў вымушаны перадаць асманам Скоп’е ў 1392 годзе й выплочваць даніну. Каля 1396 году султан Баязід I выгнаў Вука зь ягоных ўладаньняў, і ён памёр у выгнаньні 6 кастрычніка 1397 году. Каля 1371 году Вук ажаніўся з Марэ (†1426), старэйшай дачкой князя Лазара і княгіні Міліцы. У іх было тры сыны: Грыгур, Георгі (дэспат у 1427—1456 гадох) і Лазар.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads