Вуліца Бакшта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Бакшта
Remove ads

Ву́ліца Ба́кшта[1] (лет. Bokšto gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцы Замкавую і Субач.

Хуткія факты Агульная інфармацыя, Гістарычны раён ...

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Пятніцкая царква, палац Хадкевічаў, шпіталь Савіч з капліцай і барбакан з гарадзкім мурам, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася брама Субач, зруйнаваная расейскімі ўладамі.

Remove ads

Назва

Назва вуліцы мае повязь з гарой Бакштай. Існуе меркаваньне, што на ёй ўзвышалася вежа (бакшта), ад якой утварылася назва мясцовасьці і вуліцы.

Славянскае паходжаньне слова бакшта 'вежа' прызнавалася летувісамі яшчэ ў 1931 годзе[2].

Гісторыя

З даўніх часоў вуліца мела назву Савіч або Другая Савіч. У міжваенны пэрыяд вуліца атрымала назву Бакшта.

Назва Савіч тлумачыцца тым, што вялікай камяніцай на гэтай вуліцы валодаў нейкі Сава. Назва замацавалася дзякуючы шпіталю Савіч, заснаванаму ў 1744 годзе біскупам смаленскім Багуславам Корвін-Гасеўскім.

Агульныя зьвесткі

Thumb
Шпіталь Савіч, 1834 г.

Даўжыня вуліцы каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку. Рух транспарту ад вуліцы Субач да Спаскай аднабаковы ў бок цэнтру места. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з Замкавай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Зь левага боку адыходзіць вуліцы Савіч і Сьвятога Казімера, з правага — Латочак, Спаская і Оны Шымайце.

Будынкі

Thumb
Вуліца Бакшта 7

Няцотны бок

  • № 5 — 2-павярховы дом, які займае адміністрацыя Летувіскага мастацкага музэю.
  • № 7 — 3-павярховы дом
  • № 15 — будынак колішняга манастыра, дзе ў другой палове XIX стагодзьдзя месьцілася духоўная сэмінарыя Маскоўскага патрыярхату
  • № 17 — 3-павярховы дом з рэстаранам
  • № 19 (таксама вуліца Сьвятога Казімера, 9) — 2-павярховы дом з барам і боўлінгам
  • № 21 — 2-павярховы дом Сулістроўскіх. У 1921—1922 гадох тут жыў Браніслаў Тарашкевіч[3].

Цотны бок

Thumb
Барбакан
  • № 2 — гатэль Нішкоўскага. Будынак з другой паловы XVІІІ стагодзьдзя належаў сям’і прафэсара хірургіі Віленскага ўнівэрсытэту Яна Нішкоўскага. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя гатэлем валодаў Аляксандар Шульц, але ён захаваў ранейшую назву. У гатэлі Нішкоўскага, які лічыўся адным з найлепшых у месьце, незадоўга да пачатку нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (сакавік 1863 году) спыняўся адзін зь яго лідэраў капітан Генэральнага штабу Расейскай імпэрыі Зыгмунт Серакоўскі, які прыехаў у Вільню зь Пецярбургу. Тут адбылося таемнае паседжаньне вайсковай рады паўстаньня[4].
  • № 4 — кутні 3-павярховы дом, у якім з 1990-х гадоў месьціцца Расейскі культурны цэнтар і ягоная галерэя
  • № 6 — шпіталь Савіч. У XVI стагодзьдзі на тут стаяла гатычная камяніца. У XVIII стагодзьдзі яна перайшла да роду Савічаў, якія перадалі яго сёстрам міласэрнасьці. У 1831—1832 гадох у будынку дзеяла клініка Віленскага ўнівэрсытэту.
  • № 8 — 4-павярховы дом Падбіпенты. У гэтым доме прайшлі раньнія гады Юзэфа Пілсудзкага.
  • № 10 — «буда Ромэрава». Збудаваная ў XVI стагодзьдзі камяніца, з XVIII стагодзьдзя належала роду Ромэраў. У XVIII стагодзьдзі тут месьцілася масонская ложа «Руплівы Літвін». У XIX стагодзьдзі ў доме жыў мастак Альфрэд Ромэр, тут дзеяла мастацкая майстэрня («Акадэмія Ромэраў»)[4], у якой працавалі мастакі Канут Русецкі і ягоны сын Баляслаў, Ян Зянковіч, Эдвард Мацей Ромэр. У гэтым доме жыў стваральнік Віленскага альбома Ян Казімер Вільчынскі і выступаў з канцэртамі Станіслаў Манюшка.
  • № 20 — барбакан з рэштай гарадзкога мура. Барбакан збудавалі паводле праекту архітэктара Фрыдэрыка Гетканта каля 1640 году. У наш час у будынку месьціцца філія Нацыянальнага музэю Летувы.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads